Грамадства1010

На «Белвесце» разрэзалі боты, каб паказаць перавагу беларускага абутку

На віцебскай фабрыцы «Белвест» вырашылі наглядна паказаць, чым іх абутак адрозніваецца ад больш танных азіяцкіх аналагаў. Каб давесці вышэйшую якасць беларускай прадукцыі, работнікі прадпрыемства нават разрэзалі некалькі пар абутку, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

У «Белвесце» падкрэсліваюць, што на кошт і якасць абутку ўплываюць два галоўныя фактары: матэрыялы і тэхналогіі вытворчасці. Азіяцкі абутак часта таннейшы, але, на думку беларускіх спецыялістаў, гэта дасягаецца за кошт эканоміі на сыравіне і тэхналогіях.

Прадстаўніца тэхналагічнага аддзела прадэманстравала два вонкава падобныя боты і патлумачыла, што «танныя азіяцкія мадэлі» часта робяць не з паўнавартаснай скуры, а з перапрацаваных валокнаў — па сутнасці, з адкідаў. Такі матэрыял накрываюць поліўрэтанавай плёнкай, якая не прапускае паветра. У выніку нага ў такім абутку «не дыхае», а сама плёнка лёгка пашкоджваецца.

Беларускі ж абутак нібыта робяць з натуральнай скуры, якая прапускае вільгаць і паветра, таму нагам у ім камфортней.

Адрозненні закранаюць і тэхналогію мацавання падэшвы. Па словах тэхнолагаў, у «Белвесце» скураная загатоўка праходзіць спецыяльную апрацоўку, што робіць склейванне з падэшвай больш надзейным. У многіх азіяцкіх мадэлях гэтую стадыю прапускаюць: падэшва трымаецца толькі па краі, таму хутчэй можа адарвацца.

Каб паказаць розніцу, на фабрыцы разрэзалі абутак і прадэманстравалі пакупнікам, як выглядае ўнутраная будова розных мадэляў.

Каментары10

  • Імя
    13.12.2025
    Але ж, чаму парэлалі ўпоперак, а ня ўздоўж? Ці нешта хаваюць?
  • Lon
    13.12.2025
    Беларуская обувь одна из лучших в мире, учитывая цену. Проверил многократно. Подошву подумайте как укрепить, а то верх замечательный а подошва крошиться вместо того чтобы снашиватся до конца.
  • Clark’s
    13.12.2025
    Просто не покупайте эти коцы,вот и всё.
    Пускай хоть на лапшу рамэн их режут.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць