Свет55

Еўрасаюз і G7 рыхтуюць поўную забарону на марскія перавозкі расійскай нафты

Краіны Еўрасаюза і «вялікай сямёркі» абмяркоўваюць значнае ўзмацненне санкцый супраць расійскай нафты. Гаворка ідзе пра поўную забарону на аказанне любых паслуг, звязаных з марской перавозкай расійскай нафты, паведамляе Reuters са спасылкай на шэсць крыніц, знаёмых з праектам.

Расійскі танкер Eventin, які ўваходзіць у склад «ценявога флоту» Расіі, каля ўзбярэжжа нямецкага вострава Руген. Красавік 2025 года. Фота: Stefan Sauer / picture alliance via Getty Images

Новыя санкцыі павінны прыйсці на змену наяўнаму механізму «цэнавай столі», які дзейнічае з канца 2022 года. Праект разглядаецца ў межах новага пакета санкцый, які чакаецца ў пачатку 2026 года.

Цяпер заходнія танкеры і страхавыя кампаніі могуць удзельнічаць у транспарціроўцы расійскай нафты, калі яна прадаецца ніжэй за ўстаноўлены ліміт (раней $60, цяпер каля $47,6 за барэль). Прыблізна траціна расійскай нафты перавозіцца суднамі з краін ЕС і G7, пераважна грэчаскімі.

Планаваная забарона павінна цалкам спыніць такую практыку. Паводле Reuters, Еўрасаюз ужо мае ў гэтым падтрымку Вялікабрытаніі і ЗША, але канчатковае рашэнне адміністрацыі Дональда Трампа будзе залежаць ад яе палітыкі па ўкраінскім пытанні.

Паводле CREA, у кастрычніку 38% расійскай нафты перавозілі танкеры G7, астатняе — так званы «ценявы флот», які Расія сабрала для абыходу санкцый. У транспартаванні нафтапрадуктаў удзел заходніх суднаў яшчэ большы — каля 79%.

Усяго ў «ценявы флот», які, акрамя расійскай, таксама перавозіць нафту Ірана і Венесуэлы, уваходзяць больш за 1400 танкераў, з якіх 921 ужо пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі ці ЕС.

Каментары5

  • так, Маскоўскі імперыялізм гэта нафта - газ
    05.12.2025
    "Еўра zviaz і G7 рыхтуюць поўную забарону на марскія перавозкі расійскай нафты"

    усё так, Маскоўскі імперыялізм гэта нафта - газ, “Залатая арда” (Маскоўская імперыя) можа выканаць свой бюджэт толькі пры цане УРАЛС нафты $42,4 і вышэй. Сёння кошт на скрадзеную ў Сібірскіх народаў нафту(уралс) $36, згодна БЛУМБЕРГ . І гэта галоўная частка пакойнага пляну Трампа & Еўра zviaza ))
  • Пытаннечка
    06.12.2025
    Як будзе ажыццяўляцца забарона?
  • 07
    06.12.2025
    Поцелуют сами знаете куда

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын16

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын16

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць