Грамадства55

Пярцоў прапанаваў увесці даплаты да заробкаў для прапагандыстаў, якія трапілі пад санкцыі

Калі хтосьці з прапагандыстаў трапляе пад заходнія санкцыі, можна ўводзіць яму надбаўку да заробку, заявіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў на з'ездзе праўладнага Беларускага саюза журналістаў, які цяпер праходзіць у Мінску.

Прапагандыст Ігар Тур, уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Фота: сацыяльныя сеткі

Уладзімір Пярцоў паабяцаў са свайго боку лабіраваць, каб гэтую норму ўвялі на заканадаўчым узроўні. 

Цяпер фінансавыя заахвочванні для падсанкцыйных прапагандыстаў ужо на практыцы прымяняюцца ў Белтэлерадыёкампаніі, але Пярцоў прапанаваў гэтую практыку маштабаваць і прадугледзець надбаўкі памерам 10-15% у кантракт.

Старшыня праўлення БСЖ Андрэй Крывашэеў выказаў упэўненасць, што члены ягонага аб'яднання ахвотна падтрымаюць гэтую ініцыятыву.

Каментары5

  • Захар
    27.11.2025
    Усе тыя "надбаўкі" ў рэшце рэшт давядзецца вярнуць. А прэтэнзіі хай адрасуюць свайму гаспадару, калі тый яшчэ не памрэ.
  • Paliašuk
    27.11.2025
    Надбаўкі за што? У адрозненне ад пуцінскіх брахуноў, маёмасці на Захадзе гэтыя местачковыя блазны не страцілі; за мяжу яны не ездзяць- Еўропа, па іхніх словах, загнівае, і рабіць там няма чаго. Карацей, няма чаго ім кампенсаваць. Умовы працы - ня бі ляжачага. Тэмы, сцэнары, пажаданні па падачы локшынаў на вушы насельніцтва ім даюць з рэйхсканцылярыі на вул. Маркса і з клуба імя Дзяржынскага. Калі гэта пакупка лаяльнасці, то гэта самая бессэнсоўная страта грошай. Турападобныя азвяронкі і так нікуды не рыпнуцца, бо надта штучны тавар, патрэбны толькі лукашыстам. Для Масквы пысамі не выйшлі ды прайграюць інтэлектуальна выпускнікам журфака МГУ ім. Ламаносава. Трэццясортнае га.но, не здольныя нарадзіць нічога вартага націскання гузіка нп пульце з нумарам іхняга канала.
    Дык за што надбаўкі?
  • Жадаю прапагандыстам
    27.11.2025
    Захар, усе надбаўкі няхай ідуць ім на лекі ад дэпрэсіі, трывожнасці, паранойі і бяссонніцы. І на водку, каб хутчэй цыроз печані наступіў.

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?4

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце7

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ41

Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч10

МЗКЦ паставіць расійскай абароннай кампаніі шасі для ракетных комплексаў5

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?4

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць