Грамадства55

Блогер спрабаваў расплаціцца памятнай банкнотай наміналам 80 рублёў. Ці атрымалася?

Вядучы інтэрнэт-часопіса Utka.by прайшоўся па крамах з памятнай купюрай наміналам у 80 рублёў і паспрабаваў ёю расплаціцца. Рэакцыю касіраў ён здымаў на відэа, піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

Як аказалася, браць гэту купюру прадаўцы адмаўляліся. Хтосьці ўвогуле сказаў, што гэта не беларускія грошы, а ў іншым выпадку выклікалі ахову.

Варта адзначыць, што выпушчаныя ў абарачэнне банкноты наміналам 80 рублёў з'яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Таму такой купюрай можна расплачвацца ў крамах і тэарэтычна атрымаць ёю рэшту.

Аднак з улікам таго, што адпускная цана на памятную банкноту «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» наміналам 80 рублёў устаноўленая ў памеры 120 рублёў, то наўрад ці гэтая купюра можа трапіць у якасці рэшты ў краме. Хіба толькі калі б яе ўзялі ў якасці аплаты ў блогера.

Каментары5

  • Ну...
    20.11.2025
    Каму патрэбныя грошы, якія ўшаноўваюць савецкую вайну, ў якой і чырвоныя, і карычневыя забівалі беларусаў? На беларускіх грошах павінны быць намаляваныя беларускія героі і гісторыя: Эўфрасіньня Полацкая, Скарына, Касьцюшка, Багушэвіч, Цётка, Купала, Колас, Бядуля, Дубоўка, Быкаў і многія іншыя нашы суайчыньнікі.
  • Проста жыхар
    20.11.2025
    Цяпер дзяржорганы пайдуць штрафаваць усе гэтыя крамы
  • Сколько можно?
    20.11.2025
    Ну..., Колас и Купала не были красными? И стихи о Сталине не писали?

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць