Грамадства1111

Новы графік БЧ скасоўвае два цягнікі ў Віцебскай вобласці. Без чыгункі застануцца і некаторыя райцэнтры

У канцы года Беларуская чыгунка традыцыйна ўводзіць новы графік руху цягнікоў. І ў цяперашнім «абнаўленні» пасажыраў чакаюць сюрпрызы. Пра адмену цягніка з Ліды на Беняконі, якая пакідае без чыгуначнага транспарту сярод іншага райцэнтр Воранава, ужо пісалася. Але выглядае, што пад скарачэнне трапілі і іншыя рэгіянальныя рэйсы, і яшчэ некалькі райцэнтраў цяпер застануцца без чыгуначнага руху. Blizko.by вывучыў, дзе і што «парэзалі».

Станцыя Мёры. Фота: «Міёрскія навіны»

Гродна і Ліда

Выданне «Принеманские вести» публікуе паведамленне са станцыі Ліда Баранавіцкага аддзялення БЧ:

«Змяняецца маршрут руху цягніка №610/609 Гродна — Гомель — Гродна».

Цяпер гэты цягнік едзе з Гродна ў Ліду, далей у Баранавічы, Лунінец і праз Палессе ў Гомель. Вось яго маршрут.

Журналісты праверылі расклад: пачынаючы з 14 снежня маршрут змяняецца, і пасля Мастоў цягнік едзе не на паўночны ўсход, у Ліду, а на паўднёвы ўсход, у Ваўкавыск і далей у Баранавічы. Ад Гродна да Мастоў і ад Баранавічаў да Гомеля далейшы расклад супадае з цяперашнім. 

Таксама паведамляецца, што з'явяцца бесперасадачныя вагоны Гродна — Мінск — Гомель, якія ідуць праз Ліду і Маладзечна. Мяркуючы па ўсім, яны будуць чапляцца да цягніка №634 Гродна — Камунары. Такім чынам, з Гомеля ў Гродна можна будзе выехаць з розніцай у паўгадзіны і па розных маршрутах: праз Баранавічы і Лунінец альбо праз Ліду і Мінск (і прыязджаць з розніцай у 40 хвілін).

Мёры і Друя

На чыгуначных форумах заўважылі, што адмяняецца прычапны вагон да Друі (літаральна на мяжы з Латвіяй). Цяпер гэта такі вагон, які перапрычапляюць некалькі разоў, пакуль ён не дабярэцца да канчатковага пункта.

Спачатку вагон Мінск — Друя едзе ў складзе цягніка №625 Мінск — Віцебск. У Крулеўшчыне яго перачэпліваюць да цягніка № 619 Крулеўшчына — Лынтупы, а ў Варапаеве фармуюць у самастойны цягнік №617 Варапаева — Друя.

Глядзім на карту (назвы некаторых прыпынкаў тут састарэлыя, але вузлавыя станцыі засталіся тымі ж). 

 

Гэты цягнік няпроста знайсці ў раскладзе на сайце БЧ: калі па звычцы задаць дні курсіравання «ўсе дні», то сістэма можа паказаць, што такіх цягнікоў няма зусім: так, ад Мінска да Друі і ад Крулеўшчыны да Друі яны паказваюцца, а ад Варапаева — не. Загадка чыгуначнай дзіркі! 

Але варта пазначыць канкрэтную дату (а ходзіць цягнік глыбокай ноччу па суботах і нядзелях) — то цягнік магічным чынам з'яўляецца.

Дык вось, пасля 13 снежня гэты цягнік цалкам знікае з раскладу: апошняе адпраўленне з Мінска ў пятніцу 12-га, з Крулеўшчыны і Варапаева — у суботу 13-га. І потым — усё: не знайсці месцаў ні ад Мінска, ні ад Крулеўшчыны, ні ад Варапаева. 

Верагодна, усялякі чыгуначны рух знікне на 89‑кіламетровым участку ад Варапаева на поўнач са станцыямі і прыпынкамі Гута, Шаркаўшчына, Мёры, Ідолта і Друя.

Такім чынам без чыгункі застаюцца адразу два райцэнтры — Мёры і Шаркаўшчына. 

Цягнік №6660 Лынтупы — Крулеўшчына ідзе па перагоне Глыбокае — Крулеўшчына, красавік 2025 года. Фота: RailGallery.ru

Лынтупы і Паставы

Нарэшце, яшчэ адна «аптымізацыя». На чыгуначным форуме паведамляюць, што прычапнога вагона ад Лынтуп да Віцебска таксама больш не будзе.

Цяпер гэты маршрут працуе так: тут ходзіць пасажырскі цягнік №620 Лынтупы — Крулеўшчына па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках — той самы, да якога ў Варапаеве прычапляюць і вагоны з Друі на Мінск. І вось у складзе цягніка ёсць вагон, які ў Крулеўшчыне перачапляюць да цягніка Мінск — Віцебск, так што можна без перасадак з'ехаць з Лынтуп і Пастаў проста ў абласны цэнтр.

Але пасля 13 снежня і гэты прамы бесперасадачны вагон адмяняецца.

Больш за тое, сайт БЧ паказвае, што і цягнікі Лынтупы — Крулеўшчына таксама цалкам знікаюць з раскладу пасля 13 снежня.

Цяпер, мяркуючы па ўсім, да закрытых участкаў дададуцца яшчэ два.

Каментары11

  • Самотны абходчы
    19.11.2025
    Некалі там Luxtorpeda пыхаючы дызэльным дымком ехала ад Вільні да Загацьця, да яшчэ тога польска-савецкага памежжа. Ну што ж, віншую.
  • Drill baby drill
    19.11.2025
    Божа, калі яны паздыхаюць?
  • Проста жыхар
    19.11.2025
    Цяпер яшчэ й маршруткі на тых напрамках вынішчыць, і будзе сапраўды па-сацыяльнаму.

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі23

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра80

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі23

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць