Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?
Словам 2025 года паводле версіі Кембрыджскага слоўніка англійскай мовы стала слова «Parasocial» («Парасацыяльны»).

Парасацыяльны — тэрмін, які азначае аднабаковую псіхалагічную прыхільнасць чалавека да знакамітасці, персанажа кнігі (фільма, серыяла і так далей) або штучнага інтэлекту (чат-бота).
Тэрмін «парасацыяльны» з’явіўся ў 1956 годзе, яго ўвялі антраполаг Дональд Хортан і сацыёлаг Рычард Вол. Гэтым словам яны апісвалі прыхільнасць тэлегледачоў, якую тыя адчувалі да ўдзельнікаў тэлепраграм — напрыклад, вядучых ток-шоу. Гэтае з’ява існуе і сёння, бо карыстальнікі сацсетак фарміруюць парасацыяльныя адносіны са знакамітасцямі і ўплывовымі людзьмі, з якімі ў іх няма ніякіх асабістых адносін, адзначаецца ў слоўніку.
Адзін з прыкладаў, які прыводзіць Кембрыджскі слоўнік, — спявачка Тэйлар Свіфт, якая ў гэтым годзе абвясціла пра свае заручыны з гульцом Нацыянальнай футбольнай лігі Трэвісам Келсі. Многія прыхільнікі спявачкі гаварылі і пісалі пра свае пачуцці да пары, хоць амаль ніхто з іх не мае асабістых адносін са спявачкай.
«Тэйлар Свіфт, напэўна, самы яскравы прыклад. Яна старанна выбудоўвае сваю прысутнасць у сацыяльных сетках, каб заахвочваць і ўмацоўваць у сваіх прыхільнікаў адчуванне асабістых адносін з ёй. Нядаўняе абвяшчэнне праз інстаграм пра яе заручыны з зоркай амерыканскага футбола Трэвісам Келсі прывяло прыхільнікаў па ўсім свеце ў захапленне, як быццам яна была іх блізкай сяброўкай», — гаворыцца на сайце слоўніка.
У 2025 годзе выкарыстанне тэрміна «парасацыяльны» рэзка ўзрасло, перш за ўсё, з-за боязі таго, што людзі пачалі ўсталёўваць падобныя адносіны са штучным інтэлектам, у прыватнасці, чатам джыпіці.
«Тое, што калісьці было спецыяльным акадэмічным тэрмінам, стала мейнстрымам. Мільёны людзей уцягнутыя ў парасацыяльныя адносіны; многія іншыя проста заінтрыгаваныя іх ростам», — адзначыў лексікограф Колін Макінтош.
Занадта паспяховая для правалу. Як імперыя Тэйлар Свіфт зрабіла яе настолькі маштабнай фігурай, каб яна змагла пацярпець паразу
Фанаты Тэйлар Свіфт наваднілі музей у Германіі, каб пабачыць карціну, да якой спявачка зрабіла адсылку ў сваім новым кліпе
Тэйлар Свіфт заручылася з зоркай амерыканскага футбола
Слоўнік англійскай мовы Collins назваў слова года
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
Хаця, вядома, што беларусам важней ведаць пра амерыканскую зорку чым чытаць пра тое, аб чым дыскутуецца ў Еўропе.
А хто такая супермегазорка Тэйлар Свіфт?