Усяго патроху11

Сусветны чэмпіён па колькасці зуброў ужо не Беларусь і не Польшча

Выйшла ў свет чарговая радаводная кніга зуброў. Паводле інфармацыі з яе, па стане на 31 снежня 2024 года ў свеце налічваецца 12 209 зуброў, з іх жывучых на волі — 9762 (80,0%), паўвольных — 722 (5,9%) і вальерных — 1725 (14,1%), піша прэс-служба Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Фота ілюстрацыйнае

На першае месца па колькасці зуброў выйшла Расійская Федэрацыя з колькасцю зуброў у 3073 асобіны (25,2% ад сусветнага пагалоўя). У Беларусі налічваецца 2927 зуброў (24,0%), у Польшчы — 3060 (25,1%), Германіі — 643 (5,3%), Украіне — 480 (3,9%), Румыніі — 451 (3,7%), Літве — 339 (2,8%). У гэтых сямі краінах разам улічана 10973 зубры, або 90% ад усяго сусветнага пагалоўя.

У параўнанні з папярэднім годам сусветнае пагалоўе зуброў павялічылася на 1029 асобін, або на 8,4%. Адзначаецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці зуброў, якія жывуць на волі (на 950 асобін у параўнанні з папярэднім годам).

Па даных апошніх улікаў, найбуйнейшыя папуляцыі зуброў у Рэспубліцы Беларусь колькасцю больш за 100 асобін зарэгістраваныя ў наступных месцах:

  • Нацыянальны парк «Белавежская пушча» — 726;
  • Асіповіцкі вопытны лясгас — 680;
  • Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Азёры Гродзенскага раёна» — 529;
  • Паляўнічая гаспадарка «Чырвоны Бор» — 348;
  • Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — 212;
  • Ландшафтны заказнік «Налібоцкі» — 130;
  • Нацыянальны парк «Прыпяцкі» — 124.

Каментары1

  • Žvir
    17.11.2025
    Jak minimum palovu možna addać Šunieviču, niachaj bavicca... A što ? Miadzviedziaŭ mienš, a addali, a jakija ŭ zubroŭ pryvilieji ?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць