Эканоміка88

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Нядаўна ў эфіры СТБ прагучала, што недахоп шафёраў прыводзіць да трагедый на дарогах. «Выязджаюць па доўгі рубель. У Беларусі ў нас вельмі нізкі ўзровень жыцця. Ну і заробак адпаведна». Прапагандыст Кірыл Казакоў на гэта запярэчыў, што кіроўцам у нас плацяць па 4000 рублёў. А як насамрэч?

Фота: LookByMedia

Агулам у дзяржаўным банку вакансій каля 10 тысяч прапаноў для кіроўцаў розных катэгорый, што складае амаль 6% ад усіх вакансій у краіне.

Традыцыйна самыя высокія зарплаты абяцаюць кіроўцам-міжнароднікам з катэгорыямі СЕ. 

Самы высокі заробак, што можна цяпер знайсці, — 5500 рублёў на месяц (каля $1850), але гэта работа па Еўрасаюзе, бо трэба мець польскую візу D і пажадана — досвед працы па Еўропе. 

Максімум, які прапануюць кіроўцам без візы, — 4000‑5000 рублёў. Такі кіроўца павінен мець катэгорыю СЕ і быць гатовы выконваць рэйсы Беларусь — Расія.

Скрыншот: gsz.gov.by

Кіроўцы, якім не трэба ездзіць у доўгія замежныя камандзіроўкі, могуць разлічваць толькі на сціплыя заробкі. Так, напрыклад, у Першамайскім дэпартаменце аховы МУС шукаюць кіроўцаў катэгорый В і D. Абяцаюць 1300—1600 рублёў.

Скрыншот: gsz.gov.by

У «Мінскэнерга» шукаюць кіроўцу грузавіка катэгорыі С з зарплатай 1500‑1850 рублёў.

Патрэбны кіроўцы і на завод «Атлант». Там абяцаюць ад 1200 да 2100 рублёў на месяц.

Заробкі шафёраў катэгорыі В

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі кіроўцу легкавіка гатова плаціць 1094‑1642 рублі. Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі — 1000‑1100 рублёў.

На МАПІДзе кіроўца легкавога аўто можна атрымліваць 1750 рублёў.

Кіроўцам на хуткай у Мінску абяцаюць ад 1200 да 1600 рублёў, калі чалавек без досведу і мае толькі катэгорыю В.

Заробкі кіроўцаў аўтобусаў і маршрутак у Беларусі

Ecolines шукае кіроўцу з катэгорыямі D/DE, які будзе выконваць міжнародныя рэйсы. Гатовы плаціць ад 2200 да 3200 рублёў на рукі.

Скрыншот: rabota.by

Кіроўцу маршруткі ў Мінску абяцаюць 3500‑4500 рублёў на рукі.

Скрыншот: rabota.by

Былы маршрутчык дзеліцца, што заробкі сапраўды даволі высокія. Каля 1000 даляраў на гарадскіх маршрутках зараблялі і дзесяць гадоў таму.

У некаторых умовы працы такія, што кіроўца павінен аддаць працадаўцу пэўную дзённую суму, а ўсё астатняе — гэта свой заробак. Маўляў, такім чынам адсутнічае матывацыя падманваць працадаўцу.

Але працаваць на гарадской маршрутцы складана. На міжгародных рэйсах нагрузка меншая, але трапіць туды цяжэй.

Па словах былога маршрутчыка, асабліва добра працаваць на маршрутах, дзе людзі адпраўляюць шмат перадач. Тады кіроўцы зарабляюць годныя грошы, дый ездзіць па трасе нашмат прыемней, чым увесь дзень круціцца ў горадзе.

Колькі зарабляюць шафёры ў рэгіёнах Беларусі 

Кіроўцу аўтобуса ў Віцебскаблаўтатрансе абяцаюць ад 2110 рублёў на рукі. У Гомельаблаўтатрансе — ад 2100 да 4500 на рукі.

Гомельскае абласное спажыўтаварыства шукае персанальнага кіроўцу катэгорыі В на зарплату ад 1300 рублёў чыстымі. Графік — васьмігадзінны 5/2.

Скрыншот: rabota.by

У Брэсце кіроўцу-кур’еру без уласнага аўто прапануюць каля 1300 рублёў на рукі.

Мужчына, які шукае працу ў адным з абласных цэнтраў і мае катэгорыі В і С, кажа, што пад катэгорыю В максімум, на які можна разлічваць у ягоным горадзе, — гэта 1300‑1400 рублёў чыстымі. Але знайсці працу ўсё адно няпроста.

У адным месцы мужчыну не ўзялі праз узрост (яму хутка споўніцца 60), у іншым — праз тое, што ў яго нібыта шмат штрафаў па лініі ДАІ, а ў трэцім сказалі, што з картай паляка ў іх не бяруць (гэта была дзяржаўная ўстанова).

Што тычыцца грузавой катэгорыі, то мужчына спрабаваў працаваць, але за месяц з перапрацоўкамі, начнымі зменамі і зменамі ў выходныя максімум, які ён меў, — гэта 2000‑2200 рублёў. А калі не перапрацоўваць, то будзе каля 1500.

Колькі можна зарабіць у таксі?

У сталіцы таксісты, якія гатовыя шмат працаваць, могуць мець 2500‑3000 рублёў на рукі. У абласных гарадах зарабляюць менш — 2000‑2200 рублёў.

Адметна, што вырашаць праблему з недахопам кіроўцаў намагаюцца ў тым ліку прыцягваючы замежнікаў. Кіроўцы аўтамабіляў з 1 ліпеня 2023 года ўвайшлі ў спіс прафесій, па якіх работнікаў-замежнікаў прымаюць на працу ў спрошчаным парадку. Спрошчаны парадак працягне дзейнічаць і ў 2026 годзе.

Сярод таксістаў цяпер, напрыклад, усё больш кіроўцаў з Туркменістана і Кыргызстана.

Каментары8

  • Водмтель автобуса.
    02.11.2025
    Вначале поубирать раздутый штат в парках. А то попривыкали сидеть в кабинетах жрать и пить придя на работу. Убрать лишние обязанности с водителей такие как мойка, заправка, продажа талонов а иногда и ремонт и поиск запчастей. Водитель должен только управлять и перевозить пассажиров. Выгнать к чертовай матери этих начальников вместе с механиками колонн тоже. Они боьше вредят, чем приносят пользы.
  • Жыццё нефурычнае
    02.11.2025
    Хай яшчэ дзякуюць за палучку. Маглі б і за талоны працаваць у краіне-канцлягеры.
  • Baradzez
    02.11.2025
    З картай паляка i палiтычных не бяруць на працу але мiгрантау запрашаюць - логiка проста адпад. Потым людзi якiя з-за таго што не могуць удалкавацца на працу з'язджаюць за мяжу i у вынiку такой палiтыкi будьма мець вядома што. Масква i iншыя гарады Расii з намазам на галоуных праспектах гэта тое што у Мiнску будзе праз 10-15 год.

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць