Грамадства3030

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Фёдара Кандзіранду звольнілі з Вайсковай акадэміі ў кастрычніку 2020 года. У маі 2021‑га яго пазбавілі звання загадам Лукашэнкі. Цяпер ён за кратамі.

Фёдар Кандзіранда

Фёдару Кандзіранда 47 гадоў. Вучыўся ў Вайсковай акадэміі, якую скончыў у 1999 годзе. У Фёдара ёсць жонка і 17‑гадовая дачка.

Ён шмат вучыўся і пасля. У 2012 скончыў магістратуру, а з 2008 па 2017 гады — шэраг курсаў павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Рэспубліканскім інстытуце інавацыйных тэхналогій.

Са жніўня 2008 года па кастрычнік 2020 года Кандзіранда працаваў на пасадзе старшага выкладчыка Вайсковай акадэміі. Усе 12 гадоў выкладчыцкай дзейнасці займаўся падрыхтоўкай вайсковых спецыялістаў на кафедры тактыкі. З калегамі Фёдар распрацаваў электронны вучэбна‑метадычны комплекс «Асновы міратворчай дзейнасці».

Фёдар Кандзіранда (у левым куце) падчас візіту Лукашэнкі ў Вайсковую акадэмію ў лютым 2019 года. Фота: vayar.mil.by

Таксама Кандзіранда пісаў падручнікі і адміністраваў адукацыйныя рэсурсы. Перыядычна выступаў перад дзецьмі і распавядаў пра тое, як пайшоў у вайсковую ВНУ.

Некалькі разоў, па ягоных словах, прызнаваўся найлепшым старшым выкладчыкам акадэміі.

У жніўні 2020 Фёдар Кандзіранда не падтрымаў гвалт на вуліцах Беларусі і паспрабаваў звольніцца. У звальненні па згодзе бакоў яму адмовілі, таму давялося ісці на канфлікт. У выніку ў яго атрымалася звольніцца з 29 кастрычніка, але па артыкуле. Фёдар застаўся вінаваты ўстанове каля 2000 даляраў.

Фёдара Кандзіранду пазбавілі звання падпалкоўніка запаса 4 мая 2021 года асабістым указам Лукашэнкі ў шэрагу яшчэ 80 сілавікоў.

Фёдар Кандзіранда пасля звальнення. Фота: Еўрарадыё

Пасля звальнення ён пайшоў у IT. Месца ягонай працы дакладна невядомае.

Фёдара Кандзіранда арыштавалі ў сакавіку 2025 года. Па інфармацыі праваабаронцаў, у верасні 2025 года яму прысудзілі два з паловай гады калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Сутнасць абвінавачанняў дакладна невядомая. Праваабаронцы мяркуюць, што ён можа быць чарговым абвінавачаным па справе Гаюна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • 12345
    29.10.2025
    А колькі прайшло гадоў, дакладнай службе рэжыму? Палічыце калі не складана!
    Цудаў не бывае. Я не веру ў цудоўнае перараджэнне найміта.
  • понятно
    29.10.2025
    Очищение русского мира России, на территории Беларуси и Украины, от беларусов и украинцев, в разгаре и на пике.
    Методика разная....
  • гонар і годнасць!
    29.10.2025
    Сапраўдны Афіцэр. Не тое, што шалупонь, каторая бляшанкамі на парадах грукае ці ў ІТ-роце штаны працірае.

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе10

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?13

Экс-пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі пераследавала яго былая: жанчына ўчыніла дыпламату сапраўднае пекла10

У ЗША чалавек выйграў у латарэі 800 мільёнаў даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць