Грамадства77

«Прыйду ў госці, вып’ю віна ці схаджу з табой у бар». Гродзенка ў сацсетках прапанавала стаць «сяброўкай на гадзіну»

Гродзенка ў Threads дала незвычайную аб’яву — яна можа пабыць «сяброўкай на гадзіну». «Прыйду ў госці, вып’ю віна ці схаджу з табой у бар», — напісала ці то жартам, ці то ўсур'ёз жыхарка горада. Паведамленне хутка сабрала шматлікія каментарыі, піша Hrodna.life.

«Прыйду ў госці, вып'ю віна ці схаджу з табой у бар». Гродзенка ў сацсетках прапанавала стаць «сяброўкай на гадзіну»
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Каментатары на аб’яву актыўна адгукнуліся. «Ну нічога сабе паслугі, бяру», — напісаў адзін з карыстальнікаў. Аўтарка паста прапанавала перайсці для зносін у тэлеграм.

Той жа самы каментатар удакладніў, ці ёсць узроставыя абмежаванні.

«А чаму могуць быць абмежаванні па ўзросце? Калі вы ў адэкватным стане і не ў дэменцыі ці Альцгеймера — не бачу праблемы. Калі вы падлетак — тым больш, ім такія, як я, яшчэ больш патрэбныя. Проста выкраслім віно», — адказала дзяўчына.

«Гэта вельмі добры бізнэс, жадаю вам добрых і ўдзячных кліентаў, а вам энергіі і пазітыву. Не кожны сёння гатовы дзяліцца такім важным рэсурсам, нават за грошы», — напісала адна з карыстальніц.

Нехта выказаў меркаванне, што такім чынам гродзенка рэкламуе паслугі эскорту. На што аўтарка рэзка адказала і патлумачыла: «Наогул, абсалютна ніхто не абавязаны быць цярпілам для быдла, гэта два. Так што, калі адчуваеце, што хочацца сказаць гадасць, не варта здзіўляцца, калі адказ будзе адпаведным».

Многія пыталіся пра кошт, тарыфы, месцазнаходжанне «сяброўкі на гадзіну», а таксама ці ёсць паслуга з выездам у іншыя гарады (аўтарка прызнавалася, што так далёка яна не зазірала). Некаторыя карыстальнікі казалі, што знаходзяцца ў пошуку новых знаёмстваў.

Шмат хто пісаў, што «паўжыцця за дзякуй гэта ж рабілі» і што паслуга «сяброўка на гадзіну» — добрая і перспектыўная ідэя.

«Сябар на гадзіну» — гэта чалавек, якога можна наняць для зносін і сумеснага баўлення часу без рамантычнага падтэксту. Такі «сябар» можа проста падтрымліваць перапіску, абмяркоўваць тэмы, якія хвалююць, ці скласці кампанію ў кіно, рэстаране, спартзале і нават у паездцы. Некаторыя робяць гэта за грошы, іншыя — бясплатна, дзеля задавальнення ад зносін.

Ідэя паслугі ўзнікла ў Паўднёвай Карэі яшчэ ў 1900-х гадах, калі там з’явілася магчымасць «арандаваць» гасцей на вяселле. У 2006 годзе ў Японіі запрацавала агенцтва Hagemashi-tai, дзе можна было наняць акцёраў для ролі сваякоў. Напрыклад, самотная маці магла запрасіць мужчыну, які б іграў ролю бацькі яе дзіцяці на школьных мерапрыемствах, а пажылая жанчына — наняць «унука» для прагулак па крамах.

Сёння ў Японіі дзейнічае кампанія Family Romance, дзе прапануюць паслугі суразмоўцаў і спадарожнікаў. У ЗША з 2009 года працуе сэрвіс Rent a Friend («Арандуй сябра»), які таксама злучае людзей для сяброўскіх зносін.

Каментары7

  • 3% у міня
    10.09.2025
    А жэна на час ілі на полдня, есць такое?
  • апошні інспэктар
    10.09.2025
    падобна, дзяўчына адкрыла для сябе прафэсыю гейшы. вось толькі што яна ўмее? танчыць? сьпяваць? дэклямаваць вершы? распавядаць забаўныя гісторыі? калі гэта толькі пра віно - не цікава.
  • Барадзед
    10.09.2025
    3% у міня, есть услуга мальчик Коля на час, а, если нет денег, то собака в добрые руки.

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць