Грамадства11

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы

29 жніўня варшаўская паліцыя забяспечвала дзеянні судовага выканаўцы, якія тычыліся памяшкання на плошчы Канстытуцыі, 6. Пра гэта паведаміў прэс-афіцэр паліцыі Якуб Пацыняк, піша Reform.news.

Дамова арэнды паміж аб’яднаннем пад кіраўніцтвам Сяргея Бульбы і ўпраўленнем нерухомасці раёна «Срудмесце» скончылася яшчэ летась, а памяшканне працягвалася займацца без юрыдычных падстаў. Паводле інфармацыі Reform.news, арэнда і камунальныя плацяжы таксама гэты час не аплачваліся.

Адпаведна, паліцыя прыехала дапамагаць судоваму выканаўцу пры высяленні арганізацыі. Падчас высялення ўнутры памяшкання, як паведамляецца, знайшлі муляжы зброі, гранат і бронекамізэлькі. Некаторыя прадметы выклікалі сумневы, таму на месца выклікалі сапёраў з антытэрарыстычнага падраздзялення, а таксама пажарнікаў, медыкаў, дарожны нагляд і Сталічны цэнтр бяспекі. Тэрыторыю ачапілі, людзей з памяшкання эвакуявалі.

Аперацыя завяршылася каля 15-й гадзіны. Паліцыя паведаміла, што падрабязнасцяў яе пакуль не раскрывае.

Каментары1

  • Варшавяк
    30.08.2025
    Першы пайшоў. Наступнымі выселяць Белдом Зарэмбюка якія таксама не плацяць за камуналку.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць