У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працягнуў прыёмную кампанію 2025 года да 24 жніўня ўключна. У ЕГУ расказалі, якія перспектывы дае магістратура па праграме «Гендарныя даследаванні».

Умовы паступлення ў магістратуру ў ЕГУ
Паступіць у магістратуру могуць людзі з вышэйшай адукацыяй незалежна ад таго, калі і ў якой краіне яны скончылі навучанне.
Навучанне па праграме «Гендарныя даследаванні» адбываецца на англійскай мове, таму патрэбны высокі ўзровень англійскай (B2 і вышэйшы). Залічэнне праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацвярджэння ўзроўню англійскай мовы.
Другое патрабаванне — сярэдні бал атэстата ўніверсітэта не ніжэйшы за 8, дзе 60% — гэта бал дыпломнай працы, а 40% — агульны сярэдні бал падчас навучання на бакалаўрыяце.
Навучанне на англійскай рыхтуе выпускнікоў да працы на міжнародным узроўні.
На каго разлічаная гэтая праграма?
У ЕГУ адзначаюць, што выпускнікі магістарскай праграмы «Гендарныя даследаванні» могуць прымяняць свае веды ў значна шырэйшым спектры прац, чым гэта можа падацца на першы погляд.
Такія спецыялісты могуць быць запатрабаваныя не толькі ў грамадскім сектары і праваабарончых структурах. У экспертах па гендарнай тэматыцы таксама маюць патрэбу дзяржаўныя органы, міжнародныя арганізацыі і медыя.
Бізнэс часам таксама звяртаецца па кансультацыі да экспертаў па пытаннях гендарнай роўнасці і інклюзіі, адзначаюць у ЕГУ.
Многія выпускнікі праграмы працуюць у міжнародных арганізацыях, дзе не толькі кансультуюць як эксперты, але і выконваюць менеджарскія функцыі.
Акрамя таго, на курсах па сацыяльнай тэорыі, колькасных і якасных метадах даследавання студэнты атрымліваюць навыкі збору, апрацоўкі і аналізу даных, а таксама працы з міждысцыплінарнымі праблемамі.
Сярод тых, каму можа быць карысная такая адукацыя, таксама называюць HR-спецыялістаў.
Універсітэт адзначае, што многія сярод тых, хто выбірае навучанне ў магістратуры па праграме «Гендарныя даследаванні», маюць адукацыю ў галіне псіхалогіі і псіхатэрапіі.
Такое дадатковае навучанне дазваляе ім аказваць больш якасныя паслугі і працаваць з усімі групамі людзей, паколькі большасць даследаванняў і эксперыментаў па псіхалогіі праводзілася ў асноўным з мужчынамі.
Магістарская праграма «Гендарныя даследаванні» ўвасабляе прынцып міждысцыплінарнага падыходу — на ёй вывучаюцца розныя аспекты сацыялогіі, антрапалогіі, палітычнай камунікацыі, права, філасофіі і іншых навук. Гэта ўзмацняе кар'ерныя перспектывы будучых магістраў і дазваляе гнутка падысці да выбару тэмы і кірунку магістарскага даследавання, якое можа мець практычнае прымяненне ў развіцці кар'еры.
Сярод пераваг навучання менавіта ў ЕГУ можна адзначыць, што ўніверсітэт не патрабуе ад абітурыентаў мець ступень бакалаўра ў гэтай жа галіне (у нашым рэгіёне складана атрымаць ступень бакалаўра па гэтай спецыяльнасці).

Як адбываецца навучальны працэс
Зручнасць навучання ў магістратуры заключаецца ў тым, што чалавек падчас навучання можа працягваць працаваць, бо заняткі ў асноўным адбываюцца анлайн і ўвечары. Звычайна гэта 1—2 пары некалькі разоў на тыдзень. Тэрмін навучання — 1,5 года (3 семестры).
Праграма магістратуры «Гендарныя даследаванні» мае міждысцыплінарны характар. Студэнты атрымліваюць веды ў сацыялогіі, праве, псіхалогіі, філасофіі і культуры.
Навучанне па гэтай праграме дае шырокія практычныя веды ў сучаснай сацыялогіі. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістра сацыяльных навук.
Фінансавыя пытанні
Студэнты магістратуры ЕГУ могуць на конкурснай аснове прэтэндаваць на гранты і стыпендыі ад універсітэта і ўрада Літвы.
Магістрант можа пражываць у любой краіне — у Беларусі, Польшчы або дзе-небудзь яшчэ. Пры гэтым універсітэт дапамагае з атрыманнем візы, а пасля — літоўскага ДНЖ, які дае права не толькі наведваць Вільню для вучобы, але і жыць і працаваць у Літве. Можна нават займацца індывідуальнай дзейнасцю (аналаг ІП у Беларусі).
Падаць дакументы можна да 24 жніўня ўключна. Для паступлення ў ЕГУ не патрабуюцца апастылі на дакументы.
Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp). Або па электроннай пошце [email protected].
Каментары