Меркаванні5151

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»

Канферэнцыя «Новая Беларусь» у выгнанні прайшла спакойна, без істотных канфліктаў і расколаў, што ўжо само сабой вялікае дасягненне. Узровень аб'яднання беларускіх дэмакратычных сіл на эміграцыі захоўваецца на максімальна магчымым на сёння ўзроўні. Пра вынікі канферэнцыі ў фэйсбуку піша гісторык Алесь Пашкевіч.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Паміж канцэртам Макса Каржа і канферэнцыяй «Новая Беларусь» я асабіста адназначна выбіраю апошнюю. Па вельмі простай прычыне — у музыцы ўвогуле і творчасці Каржа ў прыватнасці я не разбіраюся зусім, а ў палітыцы прынамсі трошкі. Таму пра яе і напішу.

Некалькі дзён таму я напісаў посцік пра праблему адзінства, пасля чаго Зміцер Лукашук запрасіў мяне пагаварыць пра гэта на «Еўрарадыё». І падчас размовы задаў мне прыблізна такое пытанне: калі аб'яднанне ўсіх з усімі, на маю думку (я сапраўды такую думку праводзіў і ў фэйсбучным пасце, і падчас эфіру), магчымае толькі пад нейкую канкрэтную кампанію, на кароткі час і ва ўмовах адчыненага акна магчымасцяў, то тады, значыць, не варта нават патэнцыйна чакаць аб'яднання на гэтай канферэнцыі?

Я пацвердзіў, што так, гэта выключана: пазітыўным вынік гэтага мерапрыемства можна будзе лічыць не тады, калі на ім аб'яднаюцца, а тады, калі на ім не вельмі перасварацца.

І вось гэтага выніку, як выглядае, удалося бліскуча дасягнуць — мерапрыемства прайшло даволі спакойна, спрэчкі на ім былі, але не прынцыповыя і не новыя, скандалы таксама былі, але зусім лайтовыя. Без агеньчыка, так бы мовіць.

Паўнамоцтваў Офіса Святланы Ціханоўскай і кабінета пры ёй, як я разумею, ніхто па-сур'ёзнаму гэтым разам пад сумнеў не ставіў, і таму максімальна магчымы на сённяшні дзень узровень аб'яднання беларускіх дэмакратычных сілаў на эміграцыі пакуль што захоўваецца. І гэта добра.

Бо насамрэч сённяшні ўзровень беларускага адзінства, вядома, далёкі ад абсалютнасці, але ён усё ж дастаткова высокі — тыя ж расіяне яму толькі зайздросцяць.

І зусім супердасягненне — што гэта адносна высокая кансалідацыя захоўваецца ўжо такі вялікі тэрмін, як пяць гадоў.

Вонкава, вядома, шмат і крытыкі — у фэйсбук, напрыклад, як зойдзеш, то ў маёй стужцы пасты адзін за другім ідуць з праклёнамі на адрас офісаў-кабінетаў. Але гэта не павінна ўводзіць у зман.

Для ацэнкі ўзроўню палітычнай згуртаванасці нейкай супольнасці мае значэнне не тое, ці ёсць якая крытыка (нейкая будзе заўсёды, нават у самых спрыяльных сітуацыях), а тое, як выглядае сітуацыя з супрацьстаяннем ці, наадварот, супрацоўніцтвам тых суб'ектаў, якія валодаюць нейкімі важнымі рэсурсамі — фінансавымі, кадравымі, інфармацыйнымі, арганізацыйнымі, карыснымі сувязямі і кантактамі і г. д.

Калі моцна канфліктуюць паміж сабой і адмаўляюцца ад любога супрацоўніцтва суб'екты з рэсурсамі — гэта раскол і гэта кепска. А калі ў крытыкаў з рэсурсаў, умоўна кажучы, толькі ўласныя гаворачая галава або пішучая рука ці іншыя падобныя актывы — то ўсё не так і страшна. Хоць пэўную інфармацыйную хвалю нагнаць па сілах і ўмоўным «катам, якія гуляюць самі па сабе». Асабліва калі яны не ў адным экзэмпляры.

Дык вось адбытая гэтымі днямі канферэнцыя засведчыла, што людзі і арганізацыі з колькі-небудзь сур'ёзнымі рэсурсамі звяргаць Ціханоўскую намеру пакуль не маюць і пад пытанне яе паўнамоцтвы не ставяць.

Кіруючыся пры гэтым, несумненна, перадусім прагматычнымі меркаваннямі — статус Ціханоўскай надта ўнікальны і колькі-небудзь раўназначнай замене не падлягае, хіба толькі дэмантажу.

Дэмантаваць жа самім дзеля ўласнай прыхамаці прадстаўніцтва, якое прызнаецца і прымаецца на самым высокім узроўні ў заходніх краінах — акт самагубчы, які нанясе вялікі ўдар не толькі па Ціханоўскай з яе камандай, а па ўсёй беларускай справе. І людзі, якія гэтай справай займаюцца не толькі на пафасных словах, гэта цудоўна разумеюць.

Дзеля таго сярод людзей з рэсурсамі гадамі і захоўваецца такі-сякі кансэнсус, сапраўды сур'ёзных расколаў ужо пяць гадоў удаецца пазбягаць, а штогадовыя канферэнцыі «Новая Беларусь» раз за разам фактычна пацвярджаюць статус Офіса Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета як легітымных прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху.

Але гэта не падстава для таго, каб хоць каму-небудзь супакойвацца і расслабляцца. Усё гэта, думаю, можа вельмі моцна змяніцца пасля таго, як канчаткова вызначыцца і стабілізуецца міжнародная сітуацыя. Маю на ўвазе перадусім, вядома, сітуацыю, калі будуць заключаныя нейкія пагадненні паміж Расіяй і Украінай пры пасярэдніцтве «лапідарнага генія», якія на пэўны час спыняць баявыя дзеянні.

Каментары51

  • Сяржук Сокалаў-Воюш
    11.08.2025
    Цікавае назіранне - аніводны крытык Ціханоўскай і Латушка не прыйшоў на канферэнцыю. Лойка, Шрайбман, Кавалеўскі (гэта саскачыў), Кныровіч(гэты прыйшоў і ўцёк з дэбатаў), Усаў, Пазняк, Сугак, Астапеня, Пракоп'еў- дзе вы ўсе? Вядома, балаболіць на Еўрарадыё прасцей чым у прамым эфіры спрачацца.
    Гэта ўсё што трэба ведаць пра балаболаў з Еўрарадыё
  • Ха-ха-ха
    11.08.2025
    Гэта высокая ацэнка
  • Навошта пачынаць з...?
    11.08.2025
    Канферэнцыя «Новая Беларусь» у выгнанні прайшла спакойна, без істотных канфліктаў і расколаў, што ўжо само сабой вялікае дасягненне./
    Артыкул пачынаецца з хлусні. З залі дэманстрацыйна выйшлі чалец Каардынацыйнай Рады і Аляксандр Кныровіч.
    І гэта толькі маленькі кавалак, які я паглядзеў.

Цяпер чытаюць

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм1

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?10

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы5

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм1

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць