Вызначыліся магчымыя супернікі гродзенскага «Нёмана» ў заключным этапе кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Сёння ў швейцарскім Ньёне а 16-й пройдзе лёсаванне заключнага этапу кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый, перамога ў якім дае пуцёўку ў асноўны раўнд турніру.

Гродзенскі «Нёман» застаўся адзіным беларускім клубам у еўракубках. У трэцім раўндзе ён згуляе з фарэрскім «Клаксвікам».
Пераможца ў гэтай пары ў заключным чацвертым раўндзе згуляе з супернікам з наступных варыянтаў:
- пераможца пары АЗ (Нідэрланды) — «Вадуц» (Ліхтэнштэйн):
- «Андэрлехт» (Бельгія) — «Шэрыф» (Малдова)
- «Лугана» (Швейцарыя) — «Цэле» (Славенія)
- «Рая Валекана» (Іспанія)
- «Страсбур» (Францыя).
Матчы стадыі пройдуць 21 і 28 жніўня.
Матчы «Нёман» — «Клаксвік» 5 і 14 жніўня.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары