Свет11

Прарасійскія рэсурсы запусцілі фэйк пра Фрыдрыха Мерца і паляванне на белых мядзведзяў

Фантазія расійскай прапаганды расцвітае ў мностве кірункаў: цяпер пракрамлёўскія фабрыкі фэйкаў распаўсюдзілі гісторыю пра федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца, які нібыта застрэліў белую мядзведзіцу, яе двух дзіцянят і цюленя падчас эксклюзіўнага палявання ў Канадзе, піша Bild.

Гэтая гісторыя была апублікаваная на Toronto Journal — сайце без выходных даных, які, мяркуючы па ўсім, створаны спецыяльна для распаўсюджу фэйкавых навін. Усе «журналісты» на сайце — гэта фота, скрадзеныя з рэальнага канадскага выдання Toronto Star.

У відэа паказваецца, верагодна, згенераваная з дапамогай ШІ выява Фрыдрыха Мерца з паляўнічай стрэльбай, які стаіць на каленях перад мёртвым цюленем. Затым дэманструюцца і мёртвыя белыя мядзведзі. Таксама нібыта бярэцца інтэрв'ю ў жыхара інуіцкага пасёлка Корал-Харбар, дзе Мерц быццам бы паляваў. Той эмацыйна гаворыць, што ягоная вёска — не «гульнявая пляцоўка для багацеяў», і што знішчэнне жывёл парушае закон.

Праўда у гэтай гісторыі — толькі тое, што ў Корал-Харбары, невялікім інуіцкім пасёлку на востраве Саўтгемптан на поўначы Канады, сапраўды жыве багатая арктычная фауна, уключаючы белых мядзведзяў.

Першым пра фэйк паведаміў расследавальніцкі партал Gnida, які рэгулярна выкрывае расійскія дэзынфармацыйныя кампаніі. Па яго даных, за гісторыяй стаіць суполка Storm-1516. Гэтая самая суполка ўжо запускала фэйкавыя кампаніі супраць Алімпійскіх гульняў у Парыжы, кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША Камалы Харыс, былога міністра замежных спраў Германіі Аналены Бербак і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Фрыдрых Мерц таксама раней рабіўся іх мішэнню — тады яму прыпісвалі сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Некалькі амерыканскіх СМІ высветлілі, што ключавую ролю ў гэтым адыгрывае нейкі Джон Дуган — былы намеснік шэрыфа з Фларыды, які збег у Маскву і, як піша NewsGuard, стаў «ключавой фігурай у глабальнай сетцы дэзынфармацыі Расіі».

Каментары1

  • Барадзед
    06.07.2025
    У России только два союзника: ботофермы и фабрики фейков.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць