Грамадства2626

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Дэвід Масціцкі ў 2020-м быў зусім юным фігурантам «пінскай справы». У верасні 2024-га Дэвіда вызвалілі па памілаванні. Цяпер ён з душэўным болем расказвае, як гэта адбывалася.

Дэвід Масціцкі. Фота: з архіва суразмоўцы

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Дэвіду ўладкавацца ў замежжы — паўдзельнічаць можна тут.

Дэвіду Масціцкаму было 19 гадоў, калі яго арыштавалі. Ён быў адным з першых палітвязняў таго прызыву: яго закрылі яшчэ 2 верасня 2020 года. За бурны пратэст у дзень выбараў ён атрымаў 5 з паловай гадоў калоніі.

Дэвід адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі №17.

Пра памілаванне ў калоніі ўпершыню загаварылі вясной 2024-га. 

Да самога Дэвіда чарга дайшла ў чэрвені таго ж года. У калонію прыехаў пракурор, і хлопца паклікалі да начальніка калоніі: «Калі я зайшоў у кабінет, пракурор назваў сябе і пачаў задаваць стандартныя пытанні — маўляў, ці выйшаў бы я зноў на пратэст, калі б мяне вызвалілі. І потым сказаў мне, каб я напісаў [паперу] на памілаванне.

Да гэтага пісаць на памілаванне выклікалі хлопцаў, у якіх заставаліся маленькія тэрміны, мо з месяц, яны адмаўляліся з прынцыпу, і тады іх саджалі ў ШІЗА да заканчэння тэрміну».

Дэвід успамінае, што пракурор намякнуў яму — лепш пісаць, чым не пісаць.

А што было б, калі б ён адмовіўся?

«Мяне маглі накіраваць на турэмны рэжым, бо тэрмін дазваляў, тады ў мяне заставалася яшчэ год і два месяцы тэрміну. У мяне было дастаткова парушэнняў, і ўвагі я прыцягваў шмат.

Я размаўляў з палітычнымі, гуртаваўся з імі, піў з імі гарбату з аднаго кубка, пазычаў ім што было трэба. Гэта нельга і звычайнаму вязню рабіць, а я, палітычны, рабіў гэта», — кажа хлопец.

Дэвід кажа, што ў тым кабінеце яму далі паперу, дзе ўжо быў прапісаны ўвесь тэкст прашэння аб памілаванні.

Ад вязня патрабавалася толькі дапісаць пару словаў. Тэкст на той паперцы Дэвід дрэнна памятае — для яго прасіць аб памілаванні было няпроста.

Дэвід Масціцкі да зняволення. Фота: spring96.org

Тады, у чэрвені 2024-га, шмат каго з вязняў выклікалі пісаць аналагічную паперу.

Дэвід успамінае, што палітвязні спачатку не чакалі шмат ад памілаванняў, бо іх прапаноўвалі толькі тым, у каго заставаліся месяц-два тэрміну. Але потым чарга дайшла да такіх вязняў, як Дэвід, каму заставаўся год-паўтара — і ўсё папулярнейшаю стала думка, што выпускаць будуць усіх.

Хлопец тлумачыць, чаму палітвязні не адмаўляліся прасіць аб памілаванні: «Мы ж не ў дзіцячым садку знаходзіліся, і ўсе выдатна разумелі, што будзе, калі адмовішся. Цябе і збіць маглі, і раскруціць на дадатковы тэрмін, і ў ШІЗА адправіць. У ПК-17 штотыдзень дадавалі камусьці з палітычных па паўтара-два гады.

Калі я сядзеў у ШІЗА, пасля вячэрняй праверкі да мяне прыйшлі супрацоўнікі. Быў там ДПНК — адзін з тых мянтоў, хто вельмі не любіць палітычных. З ім былі яшчэ мянты, напэўна, усяго іх было пяцёра. Яны расцягнулі мяне і пачалі адбіваць мне ногі».

Дэвід сутыкаўся з сапраўднай нянавісцю тых супрацоўнікаў.

«Хлопцы з каранціну траплялі ў атрад збітыя. У ШІЗА ўвогуле маглі забіць — ты ж там сядзіш у чатырох сценах, камера тры на тры метры. Бегчы хацелася з гэтага месца, таму і пісалі ўсе [прашэнні аб памілаванні]».

У верасні 2024-га Дэвіда нарэшце памілавалі. Перад гэтым меў гутарку з начальнікам аперчасткі калоніі — афіцэр фармальна спытаўся, ці плануе хлопец «хадзіць на мітынгі, біць мянтоў».

Фота: Lookbymedia

Хутка пасля таго, як Дэвід вярнуўся з калоніі ў Пінск, да яго прыехалі губазікаўцы з Брэста. Загадалі «сядзець ціха»: «Калі будзеш нешта гаварыць або кудысьці вылазіць, мы цябе закрыем гэтак жа хутка, як і вызвалілі. Яны сказалі, што гэта яны падавалі маё прашэнне аб памілаванні».

Пасля таго візіту Дэвід перабраўся ў Польшчу, дзе і жыве дагэтуль.

Хлопцу цяжка прымірыцца з тым, што ён прасіў аб памілаванні: «Я сам не баязлівец. Тое, што напісаў на памілаванне, — гэта мой выбар, як і выбар усіх астатніх. Было вельмі цяжка там.

Усе палітычныя там чакалі Полк Каліноўскага, каб прыйшлі і вызвалілі нас, бо там сапраўды было вельмі цяжка. Я спаў на месцы нябожчыка Вітольда [Ашурка], якога там забілі. Уявіце мае адчуванні там тады».

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Дэвіду ўладкавацца ў замежжы — паўдзельнічаць можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • о
    04.07.2025
    Сымон, они пассивные, как и многие беларусы.
  • Someone
    04.07.2025
    Лепш такім няшчасным дапамагчы, чым крыклівым паліт фрыкам.
  • Афіцэр
    04.07.2025
    Сымон, а ты многа ведаеш афіцэраў, каб абражаць гэтую частку беларускага народа ?
    Гэб'ё лукашэнкі наўмысна падзяляе беларускі народ, каб было лепей ім кіраваць.
    Афіцэры і іншыя вайскоўцы - гэта частка беларускага народа, ў якім ёсць і дурні-ябацькі, і прарасейсскія ёлупні, і празаходнія недарэкі.

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць