Грамадства6363

Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову

Сяргей Ціханоўскі, які выйшаў на волю 21 чэрвеня, запісаў відэавітанне адмыслова для чытачоў «Нашай Нівы». У ім ён расказаў пра сваю мару. 

«Сёння прачнуўся а шостай раніцы, адразу ў бой. Працую без перапынку, збіраю каманду, рыхтую моцны ўдар па Лукашэнку. Але ёсць яшчэ адна мэта — палепшыць маю беларускую мову», — кажа Ціханоўскі.

Ён дадае, што па адукацыі ён філолаг. Калісьці паўтара года размаўляў толькі па-беларуску. У турме шмат чытаў.

«Напрыклад, Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха». Але асобнае месца займаюць кнігі Паўла Севярынца, майго паплечніка і настаўніка ў беларушчыне і ў духоўнасці», — сказаў Ціханоўскі ў адмыслова для чытачоў «Нашай Нівы» запісаным вітанні.

Ён закончыў яго словамі: «Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!»

Каментары63

  • Ёсік
    01.07.2025
    Не трэба марыць, пачні размаўляць. Спачатку няёмка, а потым усё атрымаецца. І менш слухаць ботаў ды астатнюю навалач.
  • Гучыць добра, але
    01.07.2025
    1. Колькі дзяржаўных моваў мусіць быць на Беларусі?
    2. Ці Расея - вораг?
  • %
    01.07.2025
    Даўно пара і нават без варыянтаў калі ты пазіцыянуеш сябе беларускім палітыкам. Жонка ў прыклад

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць