Грамадства66

Гурт Nazareth у апошні момант абвясціў, што не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах. У чым прычына?

Шатландскі рок-гурт Nazareth адмяніў свой удзел у фестывалі «Сонцастаянне», які пройдзе ў беларускіх Пружанах 27-28 чэрвеня. Для публікі гэта стала нечаканым ударам: многія купілі квіткі яшчэ вясной і ехалі менавіта дзеля легендарных хітоў 1970-х, піша BGMedia.

 Шатландскі рок-гурт Nazareth. Фота: chayka.lv

Версіі адмены канцэрта

На афіцыйнай старонцы Nazareth у Facebook з'явілася кароткае, але ветлівае тлумачэнне:

«Абставіны, якія не залежаць ад нас, не дазволілі выступіць на фестывалі. Мы спадзяемся на сустрэчу ў 2026 годзе».

Здавалася б, звычайны форс-мажор. Але далей — цікавей. Па версіі арганізатараў фестывалю ўсяму віной — стан здароўя.

«На жаль, па стане здароўя некаторых удзельнікаў гурт не зможа прыехаць. Nazareth адмяніў шэраг выступаў у Еўропе, у тым ліку і наш. Не хвалюйцеся, канцэрт пераносіцца на 2026 год», — пішуць на афіцыйнай старонцы фестывалю ў Instagram.

Аднак ніводзін іншы еўрапейскі канцэрт не адменены. Больш за тое, 26 чэрвеня гурт паспяхова выступіў у Швейцарыі, затым запланаваныя шоу ў Нарвегіі, Эстоніі і Латвіі.

Па версіі білетнай платформы, канцэрт легендарнага рок-гурта быў адменены па «тэхнічных прычынах». Чаму яны адрозніваюцца ад версій арганізатараў і саміх музыкаў — ніхто не тлумачыць.

У публікі заканамернае пытанне: што адбываецца? Вось, што пішуць людзі ў каментарах пад навіной аб адмене выступу Nazareth.

«9 ліпеня ў Нарвегіі на канцэрт прадаюцца квіткі».

«Але яшчэ цікавей той факт, што на сайце ў іх ніводнай згадкі пра фестываль няма ані блізка. А 26-га ў іх прайшоў канцэрт у Жэневе без пераносаў і адмен».

Многія прызнаюцца, што ехалі на фестываль толькі дзеля гэтай групы.

«Малайцы, што паведамілі тады, калі білет ужо не вярнуць, так бы на гэты дзень я яго здала».

«Гэта вельмі сумна. Я спадзяваўся хоць раз пачуць ужывую іх знакамітыя хіты, хоць раз у жыцці!»

«Яшчэ паўгода таму я пісаў, што ўсё так і будзе. Арганізатары замахнуліся завабіць у наш калгас столькі культавых музыкаў — гэта было асуджана на правал».

Хтосьці ўвогуле заклікае здаваць квіткі, таму што «людзей ўводзяць у зман», а «фестываль ужо зарэкамендаваў сябе як «не вельмі».

«На афішы адно, потым выдаляюць без якіх-небудзь тлумачэнняў. Артысты нават не ў курсе, што арганізатары плануюць іх выступ».

«Квіткі па касмічнай цане не прадалі, банальна грошай не хапіла… На аплату ганарару».

Раней беларусы абурыліся рэкордна дарагімі квіткамі на маючы адбыцца рок-канцэрт. Многія не чакалі такіх расцэнак. Кошт квіткоў на два дні пачынаўся ад 230 рублёў, фан-зона — 420, VIP — 700. Летась цэны былі значна ніжэйшыя: ад 23 рублёў за канцэртны вечар, а максімальная цана дасягала 185 BYN.

Хто стаіць за фестывалем?

Фестываль «Сонцастаянне» — не проста музычны ўікэнд. Паводле звестак журналістаў-следчых «Бюро», да арганізацыі мерапрыемства датычны Аляксандр Зайцаў — бізнэсмен, якога называюць «кашальком» Аляксандра Лукашэнкі. Ён жа — фігурант санкцыйных спісаў ЕС.

Сярод хэдлайнераў рок-фестывалю «Сонцастаянне» — расійскія артысты, якія падтрымалі вайну ва Украіне: Юлія Чычэрына, якая нядаўна выступала ў Брэсце на Дзень памяці, Святлана Сурганава, гурты «Аліса», «Арыя», «Чайф».

Дарэчы, арганізатары паабяцалі кампенсаваць адсутнасць Nazareth «таемным госцем». Ім стаў Кі Марчэла — шведскі гітарыст і вакаліст, найбольш вядомы як былы гітарыст хард-рок-гуртоў Europe і Easy Action. Сёння ён працягвае сольную кар'еру.

Мяркуючы па каментарах, гледачы лічаць гэтую замену не раўназначнай.

«Замена нават блізка не раўнацэнная. І новы выканаўца запрошаны відавочна не за дзень учора».

«Вярніце грошы, калі ласка!»

«Сказаць, што суцяшэнне слабое — нічога не сказаць».

«Нагадвае мінулы год, як з «Кіно».

На леташнім фестывалі легендарную групу «Кіно» ў апошні момант замянілі Z-калектывам «Кіпелаў». Тады арганізатары напісалі, што «Кіно» не возьме ўдзел у рок-фестывалі ў сувязі «з форс-мажорнымі абставінамі».

Каментары6

  • Цім
    27.06.2025
    Ну нічога! Замест "Nazareth" прывязуць "Shaman".
  • Ёсік
    27.06.2025
    Якія аптымісты гэтыя арганізатары - зараз кагосьці стан здароўя падкасіў, а ў наступным годзе будзе ўсё добра. Толькі ім у наступным годзе дадасца яшчэ па году, і яны маладзейшымі не стануць.
    PS. Спадарства, вось я ў юнацтве 82-86г.г. мінулага ст. слухаў цяжкі метал, прабачце, што не лацініцай, Акцэпт, Скорпіёнс, Дыстракшн і шмат іншых, тады хлопцам было няхай па 30 гадоў. Зараз ім далёка за 60-70, што вы хочаце пачуць і ўбачыць? Дык паслухайце той арыгінал ці паглядзіце тыя відэа, а не гэтае шоў пеньсіянераў пад фанаграму. Ну не будзе Уда Діркшнайдэр вам так сьпяваць, як гэта было 30-40 гадоў таму.
  • Улад
    27.06.2025
    Людзі, куды вы прётесь? І "Кіно" без Цоя даўно памёрла, і "Nazareth" без McCafferty. Слухайце і глядзіце іх запісы.

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця7

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

Мінсувязі: У дрэннай мабільнай сувязі вінаваты вашы вокны2

Z-ваенкары паведамляюць пра штурм Гуляйполя14

Расіяне едуць у Беларусь на святы: браніраванне гатэляў падскочыла10

Першая краіна свету забараняе сацсеткі для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Як гэта будзе працаваць6

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі3

Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі7

«Яго не існуе». У адміністрацыі Трампа пацвердзілі спыненне працы DOGE, якім кіраваў Маск2

Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў22

Літоўскія фуры праз мяжу ўсё яшчэ не едуць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця7

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць