Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў
Блізкі да сям'і Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў зарэгістраваў на сябе брэнд музычнага фестывалю ў Пружанах, піша «Бюро».

У канцы чэрвеня 2025 года ў Пружанах на стадыёне «Мухавец» пройдзе open-air «Сонцастаянне». Сярод анансаваных хэдлайнераў пакуль толькі расійскія музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне: Юлія Чычэрына, Святлана Сурганава, групы «Аліса», «Ария», «Чайф» і рок-калектыў «Крэматорый» — пра вайну ён маўчыць, але раней выступаў у акупаваным Крыме.
Даследнікі з «Бюро» вызначылі, што брэндам фестывалю валодае кашалёк Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў. У жніўні 2024 года бізнэсмен стварыў кампанію «Сонцастаянне» для правядзення відовішчных культурна-масавых мерапрыемстваў. Ён жа зарэгістраваў на сябе аднайменны таварны знак, які цалкам супадае з лагатыпам фестывалю. У кастрычніку фірма змяніла сталічную прапіску на Пружаны.
Фестываль «Сонцастаянне» стартаваў у Беларусі мінулым летам. На маштабным канцэрце тады выступілі Вадзім Самойлаў («Агата Кристи»), Сяргей Бабунец («Смыславыя галюцынацыі»), групы «Браты Грым», «Маральны кодэкс», «Парк Горкага», «Кіпелаў», «The Чыж & Co» і іншыя. Многія з іх, як, напрыклад, Самойлаў і Кіпелаў, актыўна падтрымліваюць вайну.
У інстаграме «Сонцастаяння», дарэчы, дзясяткі абураных каментароў. Людзі незадаволеныя высокімі цэнамі на білеты. Так, у 2024 годзе наведвальнікі выкладалі ад 23 да 285 рублёў. А ў 2025-м білеты каштуюць ужо ад 190 да 650 рублёў у залежнасці ад зоны.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
печально это. до "свободной Беларуси" стране ой как ещё далеко.
это станет возможным только тогда, когда на эти г**но-мероприятия (включая слав.базар) вообще приходить перестанут.
но увы.. не предвидится..