Грамадства44

Неўзабаве на беларускі рынак выйдзе новы мабільны аператар

У 2026 годзе на рынак мабільнай сувязі плануе выйсці «Белтэлекам», паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Івашкін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю прадпрыемства.

Як адзначыў Аляксей Івашкін, запуск мабільнага напрамку з'яўляецца стратэгічнай мэтай кампаніі. Створана адпаведная стратэгія развіцця, і ўжо пачата яе рэалізацыя. У «Белтэлекаме» падкрэсліваюць, што сучасным абанентам важна атрымліваць канвергентныя паслугі — калі фіксаваная і мабільная сувязь аб'яднаныя ў адзін пакет.

Цяпер ідзе мадэрнізацыя сетак, закупляецца «ядро» сістэмы. Кампанія супрацоўнічае з «Беларускімі воблачнымі тэхналогіямі» — аператарам інфраструктуры, які дае доступ да сетак 4G і 5G. Пасля завяршэння падрыхтоўкі «Белтэлекам» выйдзе на рынак.

Плануецца, што запуск адбудзецца паэтапна. Спачатку прапануюць пакетныя паслугі па перадачы даных, каб наладзіць надзейную сетку. Пасля гэтага запусцяць і галасавую сувязь. У кампаніі адзначаюць, што маюць некалькі «козыраў у рукаве» і разлічваюць на канкурэнтныя перавагі перад іншымі аператарамі.

Акрамя мабільнай сувязі, «Белтэлекам» таксама робіць стаўку на развіццё цэнтраў апрацоўкі даных, кібербяспеку, інавацыйныя ІТ-прадукты для бізнэсу і рашэнні для «разумнага горада». Асобная ўвагу, як заяўляецца, надаецца развіццю ІТ-кампетэнцый і выкарыстанню штучнага інтэлекту — як для ўнутранай аптымізацыі, так і для паляпшэння абслугоўвання кліентаў.

Каментары4

  • cfm
    23.06.2025
    даведка, гледзячы па якасці мабільнага інтэрнэту ў МТС раблю выснову, што яго будуць зліваць маскалям.
  • даведка
    24.06.2025
    МТС Россия высказывал готовность избавиться от своей доли в МТС Беларусь.
    Московская городская телефонная сеть (МГТС) у них перешла под бренд МТС.
  • тупаваты
    24.06.2025
    Пытанне да "даведкі":
    Дом 63 па пр-ту Пушкіна Мінск. Які сродак сувязі не кантралюецца Расіяй?

    Парэшткі памяці:

    Бліжэйшы аб'ект, ахоўваемы ЧОП "Русьгард", уласнасць Ізраілевіча і В., Пушкіна 43А, Сяомі, А1...Оптавалакно у доме 63 ляжыць яшчэ з часоў лагатыпа Velcom з іх, яшчэ вэлкомаўскай, рэкламай, але ...A1, спадкаёмца Velcom, не мае да яго аніякага дачынення. "Ваш дом не подключен".

    "Сколько мы там вложили? 800 млн - капейки" (с) "Какие люди" Velcom выводзілі з Беларусі.

    Падчас вайны у Югаславіі B-2 быў выяўлены да моманту адкрыцця бомбалюка, дзякуючы сетцы аператара мабільнай сувязі, і упершыню збіты.

    Падчас першага выкарыстання GBU 57 у Іране інтэрнэт быў адключаны з якой мэтаю?

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць