Грамадства22

«Штогод губляем 15 аб'ектаў». Беларускія дачнікі змагаюцца з вышкамі сотавай сувязі

Жыхары беларускіх вёсак і садовых таварыстваў актыўна скардзяцца на вышкі сотавай сувязі. У выніку аператарам часта даводзіцца іх дэмантаваць і пераносіць, піша «СБ».

Файл: vecteezy
Ілюстрацыйнае фота: vecteezy

Прадстаўнікі беларускіх мабільных аператараў расказалі, як дачнікі ваююць з вышкамі сотавай сувязі.

Намеснік гендырэктара МТС па тэхнічных пытаннях Аляксей Цяжкіх кажа, што ў галовах у людзей часта ўзнікаюць узаемавыключальныя паняцці.

«Звяртаецца ў кампанію садовае таварыства і скардзіцца на праблемы са сувяззю. Прыходзім і кажам, што маем намер на іх тэрыторыі размясціць базавую станцыю. Нам адказваюць: «Не, нельга! Мы сувязь жадаем, а вышкі нам не трэба. Вы дзе-небудзь так размяшчайце, каб мы яе не бачылі», — распавёў Цяжкіх.

Яго калега з А1 Уладзімір Сачкоў распавёў, што з-за такіх скаргаў кампанія кожны год губляе 15 вышак.

«Штогод мы губляем 15 аб'ектаў. Скаргамі нас прымушаюць дэмантаваць іх, разбурыць, знесці, перанесці. Працэс пераезду нават больш складаны, чым будаўніцтва, бо людзі ўжо прывыклі да пэўнай якасці сувязі, якая пры перамяшчэнні для некаторых падае. Мы шукаем месца, дзе б пабудавацца, — і ўвесь працэс пачынаецца нанова: адвод зямлі, усе дазволы…» — зазначыў Сачкоў.

Па словах намесніка гендырэктара «Беларускіх воблачных тэхналогій» Міхаіла Дукі, дачнікі баяцца, што вышкі шкодзяць іх здароўю.

«Бывае так, што мы прыходзім, ставім вышку, базавую станцыю — і пачынаюцца скаргі іншага кшталту, не звязаныя з якасцю сувязі, а хутчэй дэманструючыя наяўнасць у насельніцтва асцярог з нагоды ўплыву працы базавых станцый на навакольнае асяроддзе і стан здароўя», — расказаў Дука.

Каментары2

  • Будут переносить
    17.06.2025
    Темнота и отсутствие образования, как и у великого поводыря...
    Будут переносить, там остатки лояльного лехтората окопались. Их желание - закон.
  • Максим Дизайнер
    18.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць