Усяго патроху

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку расказалі цёплую кранальную гісторыю, як адзінокая састарэлая ліса дапамагла двух лісянятам пачаць новае жыццё. 

Скрыншот з відэа

Дзесяць гадоў таму ў заапарку з'явілася маленькая ліса, якую назвалі Жасмін. Яна хутка прыжылася, асвоілася і нават некалькі разоў нараджала лісянят, стаўшы сапраўднай мамай. З часам Жасмін састарэла, пасля чаго больш маладзейшыя і мацнейшыя суродзічы пачалі яе крыўдзіць. Таму супрацоўнікі заапарка вымушаны былі перасадзіць Жасмін у асобны вальер, дзе яна пражыла некалькі гадоў адна.

Сёлета ў заапарк прывезлі дзвюх малых лісічак, якія ў прыродзе непазбежна загінулі б. Адна з іх з паламанай лапкай была знойдзена ў падвале разбуранага дома. Другую, галодную і змучаную, выратавалі супрацоўнікі адной з гродзенскіх устаноў. Пасля ўсіх неабходных фармальнасцяў лісянят прывезлі ў заапарк.

Маленькія лісічкі цяжка перажывалі пераезд. Лісяня з паламанай лапкай было вельмі агрэсіўным, таму атрымала імя Люка (раней яе хацелі назваць Злюка, але ад першай літары адмовіліся). Другая лісічка, Іда, была слабой, знясіленай і часта плакала.

Для супрацоўнікаў гэта стала нечакансцю, бо звычайна лісы ў няволі прыжываюцца добра. Урэшце вырашылі рызыкнуць і падсяліць дзяцей да старой Жасмін.

І здарыўся маленькі цуд — лісяняты, убачыўшы дарослую лісу, супакоіліся і ажывіліся. Іда перастала плакаць, а Люка з агрэсіўнай лісы ператварылася ў вясёлую і гуллівую. Жасмін спачатку паставілася да новых суседак з недаверам, але хутка ў ёй прачнуўся мацярынскі інстынкт. Да канца дня ўсе трое (сытыя, задаволеныя і спакойныя) спалі разам, закручаныя ў клубочак.

Цяпер Жасмін, Люка і Іда жывуць у ветэрынарным корпусе, але неўзабаве пераедуць на «Бабулін дворык», дзе іх змогуць пабачыць госці заапарка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць