Свет11

«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне

Расійская Служба знешняй разведкі абвінаваціла Сербію ў тым, што яна таемна пастаўляе боепрыпасы ва Украіну, хоць афіцыйна заяўляе пра нейтралітэт.

Аляксандр Вучыч і Уладзімір Пуцін. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

Паводле СЗР, сербскія заводы адгрузілі сотні тысяч артылерыйскіх снарадаў і мільёны патронаў, якія праз трэція краіны (такія як Чэхія, Польшча, Балгарыя і некаторыя афрыканскія дзяржавы) трапілі ў Украіну. Для гэтага нібыта выкарыстоўвалі фальшывыя сертыфікаты і схемы з удзелам буйных сербскіх абаронных кампаній.

Расійскія ўлады назвалі такія дзеянні «стрэлам у спіну» і сцвярджаюць, што гэтая зброя выкарыстоўваецца супраць расійскіх вайскоўцаў і мірнага насельніцтва.

Паводле даных выдання Financial Times, да лета 2024 года аб’ём гэтых паставак склаў каля 800 мільёнаў еўра. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пацвердзіў гэты факт, падкрэсліўшы, што гэта спрыяе эканамічнаму росту краіны.

Пазней прэм’ер-міністр Сербіі заявіў, што не бачыць падстаў забараняць продаж боепрыпасаў заходнім краінам, нават калі яны потым аказваюцца ва Украіне.

Таксама раней паведамлялася, што ўкраінскія войскі ўжо выкарыстоўвалі сербскія ракеты ER Grad 2000 для абстрэлаў Белгарада. У пачатку 2025 года Сербія скасавала некалькі кантрактаў на закупку расійскай зброі з-за санкцый. Тым не менш, Вучыч усё ж наведаў расійскі парад Перамогі 9 мая.

Каментары1

  • галаперыдол
    29.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю9

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць