Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы
У адну з іх трапілі кіраўнікі Сербіі, Славакіі, Венесуэлы і Казахстана. У іншую — Таджыкістана, Кыргызстана і Экватарыяльнай Гвінеі.
Аляксандр Лукашэнка (злева), Сі Цзіньпін, Уладзімір Пуцін і Эмамалі Рахмон на парадзе Перамогі ў Маскве 9 мая 2025 года. Yuri Kochetkov/Pool Photo via AP
Аляксандр Лукашэнка не стаў надзяваць георгіеўскую стужку, хоць такія раздалі кіраўнікам іншых дзяржаў, якія былі гасцямі парада 9 Мая ў Маскве. У прыватнасці, з паласатымі стужкамі стаялі Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін (на верхнім фота яны ў цэнтры).
Наяўнасць або адсутнасць стужак раздзяліла гасцей парада на дзве групы. Кіраўнікі Таджыкістана, Кыргызстана і Экватарыяльнай Гвінеі стужкі мелі.
Кіраўнікі Кыргызстана Садыр Жапараў, Кітая — Сі Цзіньпін, Расіі — Уладзімір Пуцін, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, у другім шэрагу кіраўнікі Экватарыяльнай Гвінеі — Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, Славакіі — Роберт Фіца ускладаюць кветкі да Магілы невядомага салдата ў Маскве. Фота: Yuri Kochetkov/Pool Photo via AP
А вось кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў — Аляксандр Вучыч з Сербіі, Роберт Фіца са Славакіі (на верхнім фота яны ў другім шэрагу справа), а з імі і Аляксандр Лукашэнка (у другім шэрагу злева) — ад такога жэста ўстрымаліся. Не сталі надзяваць стужак і прэзідэнты Казахстана і Узбекістана, якія праводзяць палітыку балансавання між Расіяй, Захадам і Кітаем.
Кіраўнікі Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Кыргызстана — Садыр Жапараў, Кітая — Сі Цзіньпін, Расіі — Уладзімір Пуцін, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Туркменістана — Сердар Бердымухамедаў, Узбекістана — Шаўкат Мірзіёеў ускладаюць кветкі да Магілы невядомага салдата ў Маскве. Фота: Yuri Kochetkov/Pool Photo via AP
Той жа варыянт выбралі туркменскі дыктатар Сердар Бердымухамедаў і армянскі прэм'ер Нікол Пашынян. Без стужкі быў і прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура.
Сам факт візіту ў Маскву быў праявай знаходжання на баку Расіі і Кітая ў новай халоднай вайне, у якую пагрузіўся свет, або, прынамсі, балансавання паміж двума вялікімі блокамі ці шматвектарнасці. З кіраўнікоў краін Еўрасаюза ў Маскву прыехаў адзін толькі славак Фіца. Устрымалася ад удзелу ў парадзе і кіраўніцтва Індыі.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч цісне руку кіраўніку кампартыі Кітая Сі Цзіньпіну. Фота: Yuri Kochetkov/Pool Photo via AP
Аляксандр Лукашэнка, хоць і без паласатай стужкі, выкарыстаў прысутнасць на парадзе, каб падыграць кіраўніцтву Расіі.
Скрыншот відэа БелТА
«Самы лепшы парад, які вы праводзілі ў Расійскай Федэрацыі. У савецкіх парадах я ўдзелу не браў — зялёны быў. А ўсе расійскія парады я бачыў. І магу сказаць, што гэта самы моцны парад», — сказаў ён.
«Некаторыя ахалі, охалі, што, можа, тэхнікі не хапала, асабліва паветранага эшалона. Вы ж разумееце — час ваенны. Таму не да таго, каб браць з фронту тэхніку і тут паказваць. Паказалі новыя ўзоры. Малайцы. Мы гэта ведаем. Мы закупілі такую тэхніку ў Расійскай Федэрацыі. Таму мяне цалкам задаволіла тое, што я бачыў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Цяпер паспрабуем гэта працягнуць у Мінску. У 20:30 у нас свой беларускі парад. Мы спецыяльна яго на вечар перанеслі. Бо трэба было пабываць у Маскве», — дадаў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Расія гатовая заключыць мір. Гэта быў адказ на пытанне, ці пагодзіцца зараз прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на перамір’е.
«Прэзідэнт Пуцін увогуле нікому нічога не павінен. Каб вы разумелі. Гэта першае. Што тычыцца перамір’я, я магу сказаць яго словамі. Мы з ім пра гэта гаварылі апошні раз у Валгаградзе. Яны гатовыя да гэтага. Расія даўно гатовая не проста да перамір’я, а каб мір заключыць», — сказаў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян. Скрыншот з відэа
Лукашэнку на парадзе ў Маскве пасадзілі побач з армянскім прэм'ерам Ніколам Пашынянам. У іх даўні канфлікт, яны неаднаразова абменьваліся колкасцямі і нават сварыліся на адным з самітаў. Але парад давялося глядзець разам. Пашыняну такое суседства відавочна не падабалася. На ўскладанні кветак ён спрабаваў трымаць дыстанцыю.
З другога боку ад Лукашэнкі ўпершыню пасадзілі яго сына Колю.
Георгіеўскія стужкі — практычна апошняе, што цяпер адрознівае публічную прастору Беларусі ад расійскай. За апошнія два тыдні Аляксандр Лукашэнка двойчы апраўдваўся з гэтай нагоды.
Аляксандр Лукашэнка, 29 красавіка 2025 года. Photo by Contributor Getty Images
«Такая ўвага звязаная са спробай у пэўных колах штучна раскруціць гэтае пытанне і зрабіць пунктам звады ў беларуска-расійских адносінах. Бачачы гэтую тэндэнцыю, Аляксандр Лукашэнка прама і адкрыта адрэагаваў, каб спыніць магчымыя інсінуацыі», — паведамляла беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА.
«Ну мы вам адказалі з Уладзімірам Уладзіміравічам наконт стужак. Што мяне здзiвiла, ён кажа: «Слухай, раскажы мне, у чым штука». Я кажу: «Я думаў, гэта ад цябе ўсё ідзе». — Не, я ўпершыню чую. — Ну кажу, тады, напэўна, ад нашага супольнага сябра. — Ад каго? — Я кажу: «Ну як, ад Барыса Вячаслававіча (пасла Расіі Барыса Грызлова. — НН)». Засмяяўся (Пуцін. — НН), кажа: «Не, не можа быць». Ён кажа: «Адкуль?». Я кажу: «Ты паглядзі, можа, ад «Рассупрацоўніцтва» (расійскае агенцтва, якое падтрымлівае структуры ўплыву ў свеце, і адначасова шпіёнскае гняздо — НН). Я не сцвярджаю», — расказваў Аляксандр Лукашэнка падрабязнасці размовы з Уладзімірам Пуціным.
«Хочаце са стужкамі, я і яму сказаў — калі ласка, хочаце з нашымі стужкамі (яблыневым цветам — НН) — калі ласка. Хто як хоча. Мы ж свае людзі. Мы ж не носім свастыкі, як ва Украіне (фэйк і распальванне варожасці — ва Украіне таксама не носяць свастык — НН). Вы прапанавалі нам. У гэтым плане мы вызначыліся. Думаю, сваё павінна быць якое-небудзь адрозненне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі», — паспрабаваў пераканаць суразмоўцу Лукашэнка.
Пры гэтым ён прапанаваў Пуціну вывучыць гісторыю георгіеўскай стужачкі і назваў яе своеасаблівай. Але дадаў, што не мае нічога супраць.
«У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Адна Айчына ад Брэста да Уладзівастока», — паўтарыў свой заезджаны тэзіс Лукашэнка.
На самай справе ў Беларусі замест георгіеўскай стужачкі ўжо даўно прыдумалі чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневым цветам. Ідэолагі вырашылі дыстанцыявацца ад георгіеўскай стужачкі пасля 2014 года, калі яна стала трывала асацыявацца з рускім светам і захопам Данбаса.
З тых часоў прарасійскія актывісты сістэматычна крытыкуюць чыноўнікаў за негалосную забарону на георгіеўскія стужачкі.
Масавая раздача георгіеўскіх стужак у Расіі пачалася ў 2005-м. Такім чынам пуцінскі рэжым спрабаваў стварыць новы ўніверсальны сімвал, прымальны для народаў былога СССР, замест дыскрэдытаванага савецкага сцяга. Пасля георгіеўскую стужку выкарыстоўвалі падчас захопу ўкраінскіх зямель у 2014 і 2022 гадах.
Это - внутренние тёрки холопов русского мира перед Барином Китая !!! Не больше. В границах этих тёрок, определяется суверенитет холопов русского мира меж собою, что Барин Китая дозволит, то и будет.
ситуация сложная
09.05.2025
Так это, с учётом состояния здоровья ненаклоняемого, только усложняет ситуацию и полжение. Одно дело, целовать сапоги барина припавши к полу и совсем другое дело - целовать сапоги барина стоя на четвереньках...........
Си и его бараны
09.05.2025
Значит разрешил Си.....
Цяпер чытаюць
Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»44
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь77
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!5555
«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію99
Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны22
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь77
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве1818
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь2121
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй2222
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу2020
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу20
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ1111
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ11
Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню2525
Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25
У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА88
У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8
За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»1111
За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»11
З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне4141
З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал1010
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10
Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра1313
Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме55
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля77
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля7
«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА44
«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА4
У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна1010
У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна10
Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА1616
Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16
Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна66
Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6
Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1010
Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10
Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара1717
Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17
Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас2929
Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас29
Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках2121
Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках21
Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай77
Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай7
Віктар Бабарыка знаходзіцца ў атрадзе, працуе ў пякарні55
Віктар Бабарыка знаходзіцца ў атрадзе, працуе ў пякарні5
Каментары
Не больше.
В границах этих тёрок, определяется суверенитет холопов русского мира меж собою, что Барин Китая дозволит, то и будет.
Одно дело, целовать сапоги барина припавши к полу и совсем другое дело - целовать сапоги барина стоя на четвереньках...........