Грамадства2828

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Імаверна, беларусы стаміліся ад дэпрэсіўных навін сваёй краіны і не менш складаных навін сусветнай палітыкі. Таму вырашылі хвалявацца за простага завадчаніна Ігара, які выпіў зашмат.

Ігар Варахобаў

Некалькі дзён таму Ігар Варахобаў з Віцебску (ён працуе на заводзе) пасярод ночы зрабіў у Threads максімальна шчыры допіс: «Прывітанне. Мяне завуць Ігар і я бухі іду дадому».

Здавалася б, гэта кранальная гісторыя магла быць пахаваная пад тысячамі іншых — але алгарытмы сацсеткі вырашылі, што беларусы павінны яе пабачыць. За тры дні той допіс набраў больш за 2,1 мільёна праглядаў, 106 тысяч лайкаў і 4 тысячы каментароў.

Людзі сапраўды пачалі хвалявацца за хлопца: «Ты дайшоў Ігар, усё добра?», «Ігар, Вас турбуюць са службы падтрымкі. Мы вас падтрымліваем».

Маладыя маці пісалі, што зайздросцяць Ігару: «Мяне завуць Ганна, і я маці ў дэкрэце. Я рада за вас, але не ад усяго сэрца», — дарэчы, гэты каментар набраў больш за 10 тысяч лайкаў. Яе падтрымала і яшчэ адна каментатарка: «Аналагічная сітуацыя. Таксама хочацца ісці куды-небудзь дадому п’яненькай, а не вось гэтае ўсё».

Іншая ж жанчына пахвалілася: «А я выклікала няню і таксама Ігар! У панядзелак!».

А калі меркаваць па колькасці жартаў, дык можна сцвярджаць, што ў Беларусі кожны другі — стэндапер.

«Ігар, калі сустрэнеце майго тату, які таксама ішоў дадому бухі ў 2010 годзе — скажыце, што мы пераехалі».

«Беларускія айцішнікі выпусцілі новую нейрасетку. Яе назвалі Іігар».

«А ўявіце, што будзе, калі пра Ігара даведаецца Галівуд? Мы атрымаем плеяду новых фільмаў! «Вечнае ззянне чыстага Ігара», «Злаві мяне, калі Ігар», «Ігар: дарога туды і назад», «Ушэсце Ігара», «Ігар Карыбскага мора», «Маўчанне Ігара», «Хронікі Ігара», «Страчаны Ігар», «Ігар: перазагрузка», «Я — Ігар»».

«На сусветнай біржы ўжо і акцыі якога-небудзь Беларускага бульбянога фонду зайгралі па-іншаму».

У тым, што Ігар стаў папулярным, западозрылі нават Ларысу Доліну: «Мне здаецца, Доліна заплаціла Meta, каб тыя вынайшлі феномен Ігара, каб усе забылі пра феномен Долінай».

Аператыўна адрэагавалі і брэнды, якія таксама прыйшлі ў каментары для віцебчука. «Шчаслівай дарогі табе, Ігар!» — напісалі з афіцыйнага акаўнту агрэгатара квіткоў Aviasales Belarus. Але ж і хлопец не разгубіўся: «Я б даўно адправіўся ў вандроўку, калі б у мяне на руках былі танныя авіяквіткі».

Пакуль Aviasales адмоўчваліся, у каментары прыйшла турфірма з Казахстана і прапанавала Ігару падарожжа па сваёй краіне.

Мінскі гастрабар «Элементум» паведаміў, што ўводзіць промакод «Ігар».

Школа іспанскай мовы па тым жа промакодзе прапаноўвае два ўрокі іспанскай мовы ў падарунак: «На ўрокі можна прыходзіць бухімі, але лепш разам з Ігарам».

Невялікае прадпрыемства, якое робіць канапы, адзначылася: «Сябры! Яшчэ 280 кіламетраў Ігару да Бабруйска і ён у «Дивано стайл». Уласная вытворчасць! Канапа па эскізах замоўца. Нават па карцінках з Пінтэрэста. Ваша сіла стылю і сну Ігара! Ігар, дзякуй, родны!»

Салон спартыўных трэнажораў SST намякнуў, што на іх бегавых дарожках хадзіць больш бяспечна.

Мадэльная школа Ada models прапанавала зрабіць з Ігара прафесійную мадэль.

Індывідуальныя прадпрымальнікі таксама сарыентаваліся і пачалі рэкламаваць свае тавары і паслугі. Напрыклад, жанчына, якая робіць араматычныя свечкі, паабяцала ўсім даць зніжку 5% па промакодзе «Ігар дайшоў».

Яшчэ адна жанчына, якая робіць свечкі з бутэлек, паабяцала падарыць Ігару свечку. І нават дадала, што гатовая спецыяльна для яго зрабіць свечку з піўной бутэлькі.

Нехта скарыстаўся сітуацыяй і паспрабаваў знайсці ў каментарах новага гаспадара для кошкі і ката.

Іроніі сітуацыі дадае тое, што яшчэ сёлета ў лютым Ігар пісаў: «Добрае месца Threads. Ніхто мяне не бачыць і не чытае. Можна пісаць што заўгодна. Ніхто не даведаецца, які я д*ёб». Цяпер у гэтага допісу амаль 12 тысяч лайкаў.

Жарты пра Ігара выйшлі далёка за межы яго галінкі. Карыстальнікі Threads пачалі пісаць каментары пра яго пад самымі рознымі допісамі.

Напрыклад, адна дзяўчына запосціла прыгожае сэлфі з подпісам: «Ці я адна не разумею сэнсу гэтай сацсеткі? Можа растлумачыць хто?». У каментарах ёй адзін хлопец напісаў: «Ігар праспіцца і заўтра ўсё растлумачыць». Яго каментар сабраў амаль 15 тысяч лайкаў — у той час, як допіс прыгажуні ўсяго каля 500.

Залатым дажджом на Ігара пасыпаліся і падарункі ад брэндаў. Напрыклад, віцебская фабрыка мэблі «Саўлукоў-Мэбля» падарыла яму канапу для маці, якая хутка будзе святкаваць юбілей. У каментарах ужо цікавіцца, за колькі можна набыць канапу, на якой пасядзеў Ігар.

Папулярная беларуская блогерка Крысціна Левіна, якая робіць драўляныя сумачкі з ручным роспісам, таксама прапанавала падарыць сваю сумачку маме Ігара.

А «Белвест» адзначыў, што ў адной з іх віцебскіх крам Ігара чакаюць цёплыя боты ў падарунак.

«Марк Фармэль» абяцае падарыць Ігару сваю піжаму, калі іх допіс назбірае 10 тысяч лайкаў — праўда, пакуль там толькі 4,5 тысячы.

Кафэ «Гараж» прапанавала хлопцу прыйсці да іх на бясплатную салянку.

Візавая кампанія напісала, што дапаможа Ігару і яго маці адкрыць візы ў Еўропу.

Беларускі брэнд ювелірных вырабаў Ego-Art прапанаваў Ігару замяніць старыя залатыя ўпрыгожванні на новыя.

Зацікавілася завадчанінам з Віцебска і блогерка Ганна Бонд: «Цікава, а ці ёсць у Ігара жонка? Калі не, я б запрасіла яго да сябе, я якраз падлогу памыла». Пазней яна сапраўды паклікала Ігара (які нежанаты) да сябе ў госці ў Дразды. Але дзеля справядлівасці, у хлопца цяпер не менш жорсткі кастынг, чым на «Міс Беларусь».

Тым часам Ігар запусціў другі сезон серыялу пра сваё жыццё — напісаў у Threads, што захварэў. Цяпер людзі хвалююцца праз гэта і раяць яму свае варыянты лячэння.

За некалькі дзён Ігар сабраў 9 тысяч падпісчыкаў у Threads.

А з завода ён сабраўся звальняцца — кажа, адбудзецца гэта ў панядзелак.

Каментары28

  • Žvir
    03.12.2025
    Navošta heta tut ? Chiba što, kab viedać dynamiku i kirunak evaliucyi homo sapiens na terytoryi Bełarusi ?

    Alie ž, na prykładzie pahaloŭja ŭ paru dsiasiatkaŭ tysiač niejkaj abahulniajučaj vysnovy nia zrobiš...
  • І смех і грэх
    03.12.2025
    А што пра Ігара скажа Пазьняк?
  • .
    03.12.2025
    "Бухі Ігар" трапіў у нейкі архетып, тыпа "Іван-Дурак".
    "Ходит дурачок по лесу, ищет дурачок глупее себя..."

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць