Эканоміка2121

«Чаму ўсе маўчаць пра беларускі Villeroy&Boch?»: беларуска ў захапленні ад Добрушскага фарфору

Але яе энтузіязм падзяляюць далёка не ўсе.

Фота з сайта dfz.ibiz.by

Беларуска Наталля ў Threads пахвалілася сваім сталовым посудам. Яе талерачкі з серыі «Надзея» вырабілі на Добрушскім фарфоравым заводзе — і жанчына ў захапленні ад айчыннага вытворцы.

«Чаму ўсе маўчаць пра беларускі Villeroy&Boch?» — напісала яна і дадала цэны. Талеркі каштуюць танна — ад 2,5 да 5 рублёў. Для параўнання: талерачкі ад таго самага Villeroy&Boch (нямецкі брэнд керамікі, які існуе з 1748 года) лёгка могуць каштаваць у Мінску і 100, і 200 рублёў за штуку.

Сапраўды, у сацыяльных сетках час ад часу можна пабачыць, што добрушскі фарфор уваходзіць у моду — асабліва хваляць талеркі з гусямі, лімонамі ці ружамі «як у Pinterest».

Але меркаванні каментатараў пад допісам Наталлі падзяліліся. Нехта хваліўся сваім посудам ад Добрушскага фарфоравага завода. Адна з жанчын нават прызналася, што ўвесь посуд у доме замяніла на добрушскі.

Большасць жа паставілася да такога смелага параўнання з Villeroy&Boch скептычна.

Бо шмат каму не падабаецца тое, што добрушскі фарфор мае не ідэальна белы колер, як у еўрапейскіх брэндаў, а шэраваты.

Гэтаму ёсць тлумачэнне. Па-першае, мясцовая сыравіна — у беларускіх радовішчах кааліну і глін ёсць натуральныя прымешкі, якія пасля абпалу даюць тое самае шэрае адценне. Па-другое, на заводзе ў Добрушы не выкарыстоўваюць штучныя адбельвальнікі для фарфору. Тэарэтычна, праз гэта ён больш экалагічны.

Але ж для кагосьці такі колер — толькі плюс: «Вельмі падабаецца серыя «Бель»! Мне вельмі даспадобы гэты нябелены белы. Не цярплю на сваім стале ні асляпляльна белыя талеркі, ні празрыстага шкла, ні талеркі з малюнкам. І нічога не магу з гэтым зрабіць, спрабавала шмат разоў. На мой густ у Добруша добрыя правільныя памеры, прыемны гук посуду, што таксама не малаважна для мяне і вельмі натуральны колер».

Некаторыя каментатары адзначаюць невысокую якасць посуду беларускага вытворцы: «Серыя «Надзея» — другі гатунак. Трэба перабраць увесь стос талерак у краме, каб абраць пару штук. І так, яна ўсё ж шараватая. Але мне спадабалася і паволі, за год (!) я назбірала восем падстаўных і чатыры вялікія [талеркі]».

«Добруш не служыць доўга. Максімум год-два. Якасць адпавядае кошту. Жадаеш раз на год купляць новы камплект посуду і ў выніку мець шафу разнамаснага посуду з рэштак недабітых камплектаў — вэлкам Добруш. Хочаш купіць камплект посуду і забыцца пра падобныя пакупкі на дзесяцігоддзі — табе ў Villeroy&Boch. Кожнаму сваё».

«Тры гады камплекту, і ён як новы. І ўсё гэта Добруш», — не пагадзілася іншай каментатарка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Беларус
    03.12.2025
    У нас у Беларусі сапраўды ёсць файныя тавары і вытворцы.
  • 4,40 до Вильни
    03.12.2025
    Беларуские мальдивы, беларуский вилерой и бох, в этом месте я обычно плачу :). Я помню как русаки в Германии говорили это не Бейлис абер шмекает как Бейлиз. А еще есть китайские убийцы айфонов . Ребят , вы серьезно ?
  • Почему молчат?
    03.12.2025
    Потому что добрушская посуда с Villeroy&Boch и рядом не лежала. Качество ужасное

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію4

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю24

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку5

Лосік расказаў пра жорсткае забойства ў камеры ізалятара ў Барысаве15

Да эпідэміі чумы ў Еўропе прывяло вывяржэнне вулкана13

ЗША хочуць, каб НАТА больш не пашыралася — стратэгія нацбяспекі36

Мінск ахутаў туман ФОТЫ5

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў2

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў12

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію4

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць