Здарэнні1515

На дзіцячай пляцоўцы ў Гданьску хлопчык адмовіўся гуляць з беларускай дзяўчынкай. Яе бацька пачаў яго душыць

У Гданьску 37-гадовы грамадзянін Беларусі напаў на 8-гадовага хлопчыка. Так ён адрэагаваў на тое, што дзіця адмовіўся пагуляць з яго дачкой. Цяпер мужчыну пагражае турэмнае зняволення, піша Most.

Ілюстрацыйнае фота

Усё пачалося з таго, што на дзіцячай пляцоўцы паміж дзецьмі адбылася сварка. Дзяўчынка прыйшла дадому і паскардзілася бацьку, што хлопчык не хоча з ёй гуляць. Гэта раз'юшыла аднаго з бацькоў. Ён выйшаў на пляцоўку, схапіў «крыўдзіцеля» за шыю, сціснуў яе і пачаў пагражаць дзіцяці. А затым вярнуўся дадому.

Хлопчык не пацярпеў, але на месца здарэння выклікалі паліцэйскіх. Па паказаным адрасе яны знайшлі вельмі нецвярозага мужчыну. Ён аказаўся 37-гадовым беларусам. Пазней тэст паказаў 2,5 праміле алкаголю ў яго арганізме. Мужчыну адвезлі ў выцвярэзнік, дзе ён правёў ноч.

Калі ж ён працверазеў, яму выставілі абвінавачванне ў парушэнні цялеснай недатыкальнасці непаўналетняга і злачынных пагрозах у яго адрас. Па першым абвінавачванні ў Польшчы можа пагражаць да года пазбаўлення волі, а па другім — да трох.

Каментары15

  • Абу
    16.05.2025
    "Why you little..!". Наш Гамэр Сімпсан.
  • Тэкля
    16.05.2025
    Трэба было ў Беларусі геройстваваць, а не ў краіне, якая дала прытулак
  • Прошьян
    16.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць