Грамадства33

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці

Украіна ў межах абмену палоннымі 6 мая перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Ананчыка з Мінска, якога ў снежні 2024 года захапілі падчас баёў у Луганскай вобласці, даведалася «Радыё Свабода».

Расійскі вайсковец, перададзены ўкраінцамі расійскаму боку 6 мая 2025 года. Скрыншот з відэа

Як паведамілі «Радыё Свабода» ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», Дзмітрый Ананчык быў у ліку 205 палонных расійскіх вайскоўцаў, якіх Украіна перадала Расіі на тэрыторыі Беларусі. Расійскі бок перадаў Украіне такую ж колькасць украінскіх палонных.

Цяпер Дзмітрый Ананчык, як і ўсе расійскія палонныя, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Пакуль няма дакладнай інфармацыі, ці застанецца ён у Беларусі. Вядома, што ў Мінску яго чакаюць бацька, брат і пяцігадовы сын.

Згодна з паведамленнем Міністэрства абароны Расіі, цяпер усім расійскім вайскоўцам у Беларусі аказваюць «неабходную псіхалагічную і медыцынскую дапамогу, а таксама магчымасць звязацца з сваякамі». Пазней «усіх вызваленых вайскоўцаў перавязуць у Расію на лячэнне і рэабілітацыю ў медыцынскія ўстановы Міністэрства абароны Расіі».

Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць» не выключылі, што расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння перадалі, камандаванне можа зноў накіраваць у так званыя «мясныя штурмы». Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, «рэабілітацыю» вызваленыя расійскія палонныя будуць праходзіць у падмаскоўнай вайсковай часці 27-й асобнай мотастралковай брыгады, дзе іх спачатку дапытаюць прадстаўнікі ФСБ, потым яны атрымаюць тыдзень адпачынку, а пасля зноў будуць адпраўленыя на фронт.

Дзмітрый Ананчык родам з Мінска, нарадзіўся ў 2000 годзе, да вайны працаваў у лагістычных і будаўнічых кампаніях. Мае сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці «токар-слесар».

Як расказаў сам Дзмітрый Ананчык падчас знаходжання ў палоне, у Луганск ён прыехаў па працы і ў канцы снежня 2024 года мусіў ужо вяртацца ў Беларусь, але яго «схапіла паліцыя і завезла ў аддзяленне», куды звозілі «нелегалаў розных нацыянальнасцяў».

Паводле слоў беларуса, яго нібыта прымусілі падпісаць кантракт з Узброенымі сіламі Расіі, а 19 снежня ён ужо трапіў ва ўкраінскі палон, калі выконваў «першае заданне». Ён служыў шараговым стралком.

Каментары3

  • Ёсік
    06.05.2025
    Адзін у Дагестане на галерах, другі ў Луганску. А на самой справе ахвотна не пад прымусам падпісалі канкрат, спадзяючыся на грошы.
  • Барадзед
    06.05.2025
    ...а он мятежный ищет пули, как будто в пуле есть покой.
  • ваван
    07.05.2025
    настоящие, ане выдуманые в головах свядомых, беларусы.... просто архитипичныя...

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць