Вайна1414

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне

Да вербавання ў шэрагі расійскай арміі Павел Глухаў адбываў пакаранне за забойства ў папраўчай калоніі № 7 ва Удмуртыі.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Ураджэнец Беларусі Павел Глухаў быў расстраляны за адмову ісці ў «мясны штурм» у складзе расійскіх войскаў, верагодна, у Данецкай вобласці Украіны, паведамілі «Радыё Свабода» ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць».

Паводле інфармацыі праекта, Павел Глухаў нарадзіўся 8 чэрвеня 1985 года ў Беларусі, у вёсцы Звязда (такі населены пункт ёсць адразу ў некалькіх раёнах Беларусі. — РС). Ён падпісаў кантракт на службу ў вайсковай частцы 95378 палка 1437, асобныя падраздзяленні якога камплектуюць з завербаванных зняволеных у расійскіх турмах і калоніях.

Паводле звестак украінскага праекта, да вербавання Павел Глухаў адбываў пакаранне за забойства ў папраўчай калоніі № 7 ва Удмуртыі: яго асудзілі паводле ч. 1 артыкула 105 Крымінальнага кодэкса Расіі. Дакладна невядома, якое грамадзянства ён меў на момант падпісання кантракту.

Полк 1437 расійскай арміі вядомы тым, што яго вайскоўцаў выкарыстоўваюць у так званых «мясных штурмах» для прарыву ўкраінскіх пазіцый. Часта яны не маюць адпаведнага вайсковага рыштунку і ідуць у бой непадрыхтаванымі, а калі спрабуюць адступіць на ранейшыя пазіцыі, іх расстрэльваюць свае ж вайскоўцы.

Расійскія вайскоўцы, якім удалося выжыць і трапіць ва ўкраінскі палон, расказвалі пра жорсткае абыходжанне ў гэтым палку з тымі, хто адмаўляўся ісці ў штурмы. Ёсць некалькі выпадкаў, калі такіх вайскоўцаў кідалі «ў яму». Пра такія штурмы раней расказвалі два беларусы — Сяргей Шустаў, які трапіў ва ўкраінскі палон пад Тарэцкам у Данецкай вобласці, і Андрэй Лапатнёў. Бацькі вайскоўцаў гэтага падраздзялення расійскай арміі неаднаразова звярталіся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, каб ён звярнуў увагу на сітуацыю ў гэтым палку і «прыняў меры».

У прыватнасці, маці аднаго з такіх вайскоўцаў — Надзея Пятроўна Лебедзева — нават стварылі адпаведную петыцыю, але яна сабрала няшмат подпісаў.

«Сітуацыя ў тым, што ў гэтай частцы салдат адпраўлялі на смерць, на «мяса», як сляпых кацянят. У выніку баёў на пакроўскім кірунку, верагодна каля Пятроўкі і Вішнёўкі, з 10 лістапада да пачатку снежня 2024 года без агнявой падтрымкі і належнага забеспячэння, без артылерыі і г.д. загінулі практычна ўсе вайскоўцы, а менавіта 1 і 2 рота. Засталося жывымі каля 20 з 400 чалавек, у тым ліку і мой сын. Паводле слоў сына, паколькі на кіруючы склад завялі крымінальныя справы, сведкаў, якія засталіся, планавалі «абнуліць» (расстраляць. — РС), і яны вымушаныя былі хавацца ў бяспечных месцах», — адзначаецца ў звароце да Пуціна.

Каментары14

  • РС працуе?
    29.04.2025
    «Радыё Свабода» працуе? А крычалі ж усялякія з нікамі тыпу "лапідар", што Трамп зачыніў РС.
    Дык не зачыніў аказваецца? РС працуе?
  • Яніна
    29.04.2025
    Глухаў, шустаў, лапатнеў - дазволь нетыповыя для беларусаў прозвішчы. Відаць, рускія корані гэтых "беларусаў" іх і заклікаюць ваяваць на рускай старане.
    Кацянят сляпых шкода, гэтых - не. Ніхто іх не змушаў- шлі на вайну з мэтай забіваць іншых, памерлі самі.

    [Зрэдагавана]
  • Сярожа
    29.04.2025
    РС працуе? , Можаце пачытаць, калі сапраўды цікава

    "Мэдыякарпарацыя «чакае афіцыйнага пацьверджаньня ад USAGM аб аднаўленьні грантавага фінансаваньня», але гэтага пакуль не адбылося. Адпаведна, кампанія ня мае належных сродкаў для паўнавартаснай працы.

    З гэтай прычыны мы вымушаныя адправіць частку нашай рэдакцыі ў адпачынак. Адпаведна, бліжэйшым часам публікацыяў на нашых плятформах стане прыкметна менш. Некаторыя з нашых знакавых праектаў — «ПіК Свабоды» на YouTube-канале «Свабода Premium» ці «Тлумачым з Гурневічам» на YouTube-канале Радыё Свабода, відэападкасты «Гісторыя на Свабодзе» і «Куды коціцца сьвет» — стануць на вымушаную паўзу."

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць