Ад рэдакцыі1111

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 

Праца на поўную загрузку, спалучаць з працай на іншыя СМІ нельга. 

Будынак, у якім «Наша Ніва» месцілася ў 1907—1911 гадах. Фота: Наша Ніва

Шукаем мантажора тыктокаў і рылзаў. Быць у кадры неабавязкова (але калі хочаце — то гэта плюс), але трэба ўмець добра шукаць і падаваць, ілюстраваць інфармацыю.

Спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга. Загрузка будзе поўная, на частку стаўкі працаваць няможна.

Калі вы самі ведзяце тыкток ці маеце досвед працы ў паспяховых тыкток-каналах, працавалі з шортсамі, рылзамі — гэта плюс. Калі разумееце алгарытмы тыктока, інстаграма, ютуба — вялікі плюс. Але галоўнае — хуткадзейнасць і вялізная працаздольнасць. Майце на ўвазе, што патрэбнае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні.

@nashaniva Наша Ніва шукае мантажора для TikTok і Reels! #минск #робота #праца #новости #беларусь ♬ In the Mood - Glenn Miller

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. У якой краіне вы жывяце — няважна, работа анлайн. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Каментары11

  • a.hto.tam.idze
    22.08.2025
    Даруйце, рэдакцыя. Адклікаю кандыдатуру, памылкова прачытаў назву вакансіі як "менеджар тыктокераў".
  • В школах виленских объявки развесте
    22.08.2025
    Попоните свой детский сад в офисе
  • Ёсць свабодны кандыдат
    22.08.2025
    Вазьміце Сяргея Ціханоўскага.

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі5

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце12

Лукашэнка расказаў, як выратаваў Белавежскую пушчу ад караеда, не зважаючы на навукоўцаў17

Пад Расонамі затрымалі 350 удзельнікаў турзлёту14

Беларуска знайшла ў Кітаі «беларускі астравок»

Беларусам часцей сталі адмаўляць у міжнароднай абароне ў Польшчы — што адбываецца22

Ён нагадвае марскога ската: амерыканскі стартап стварыў самалёт без звыклых крылаў і ілюмінатараў, які можа стаць новай старонкай у авіяцыі3

У старым горадзе Вільні п'яны на «Лексусе» знёс душэўную гарадскую скульптуру «Ваданос»3

Латушка паведаміў польскай пракуратуры пра сем спробаў вярбоўкі9

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў Расіі ўнеслі ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі5

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць