Грамадства55

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар

Блогер з нікам palych325 апублікаваў у тыктоку відэа, у якім на прыкладзе ўпакоўкі цукру ад Слуцкага цукровага камбіната сцвярджаў, што абрэвіятуры на ўпакоўцы нібыта сведчаць пра тып цукру. Ролік за суткі набраў амаль паўмільёна праглядаў, больш за 6 тысяч лайкаў і шмат каментароў. Але інтэрпрэтацыя блогера была цалкам памылковая, піша slutsk-gorod.by.

Блогер пачаў відэа з фразы «Ніколі не купляйце цукар, не азнаёміўшыся з маркіроўкай!» і заявіў, што «катэгорыя ТС2 — гэта цукар з трыснягу (Т) і буракоў (па-расейску «свёкла» — С) другой ступені ачысткі». Каментатары таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі, сцвярджаючы, што ў Беларусі ўсе заводы нібыта перапрацоўваюць і цукровыя буракі, і цукровы трыснёг у роўных прапорцыях, а цукар ТС1 (першай ступені ачысткі) нібыта ідзе толькі на экспарт.

На гэты пост мусілі адрэагаваць вытворцы цукру. Начальнік вытворчай лабараторыі Слуцкага камбіната Аляксандр Сыман растлумачыў, што на самай справе пазнака на ўпакоўцы ТС2 азначае «товарный сорт 2».

Усяго, па яго словах, існуе чатыры катэгорыі цукру: Экстра, ТС1, ТС2 і ТС3, і яны падзяляюцца паводле ГОСТ 33222-2015:

  • Экстра — белы цукар з утрыманнем чыстай цукрозы не менш за 99,8%;
  • ТС1 і ТС2 — не менш за 99,7%, адрозніваюцца толькі колерам;
  • ТС3 — не менш за 99,5%, можа мець жаўтаватае адценне і слабавыяўлены пах меласы.

У прынцыпе па колернасці адрозніваюцца ўсе віды цукру, але без спецыяльных прыбораў гэта не заўсёды можна ўбачыць.

У Беларусі, як сцвярджае Аляксандр Сыман, вырабляюць толькі белы крыс­талічны цукар катэгорый Экстра і ТС2, і ён заўсёды высокай якасці, што пацвярджаюць сертыфікаты і міжнародныя ўзнагароды.

Пры гэтым увесь беларускі цукар робіцца толькі з цукровых буракоў. Ніводзін з беларускіх заводаў зараз не выпускае цукар з цукровага трыснягу або сумесі буракоў і трыснягу, як сцвярджаў блогер.

Каментары5

  • Літвін
    22.08.2025
    Лепшым цукрам быў "Літвінскі", але ж бедаруссам больш да спадобы "русскій сахар".
  • Ёсік
    22.08.2025
    Каму цікава, цукар з трысьнегу больш буйны крышталь па памеры. У 1996-97 завезла мінская фірма два сухагрузы трысьнегу праз Клайпеду і Адэсу, потым ніхто гэтага не рабіў, бо дапамог цукровы магнат з Францыі, а потым не ўраджай, кошты ўніз, і скончылася магчымасьць. А мінская фірма сышла ў банкруцтва.
  • Зьміцер
    23.08.2025
    А як вам разанскі цукар? Кажуць адвал башкі 👍

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць