Здароўе11

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак

Брытанскія навукоўцы выявілі сувязь паміж рэгулярным ужываннем вельмі гарачых напояў і значным павышэннем рызыкі раку стрававода. І гэта не адзінае даследаванне з падобнымі высновамі.

Фота: Guido Mieth / Getty Images

Традыцыя піць гарачую гарбату ці каву існуе паўсюль. Даследаванні пацвярджаюць, што гарбата можа супакойваць нервовую сістэму, спрыяць канцэнтрацыі і нават зніжаць рызыку дэпрэсіі. Але калі напой пастаянна ўжываецца занадта гарачым, ён шкодзіць арганізму.

Паводле свежых даных з Вялікабрытаніі, ужо некалькі кубкаў вельмі гарачых напояў у дзень павялічваюць рызыку развіцця раку стрававода.

Як піша Fitbook.de, у лютым 2024 года былі апублікаваныя вынікі аналізу даных амаль 455 тысяч дарослых з брытанскай базы даных UK Biobank. За імі назіралі ў сярэднім 11,6 года.

Навукоўцы высветлілі: у тых, хто штодня выпіваў восем і больш кубкаў вельмі гарачых напояў, рызыка раку стрававода была ў 5,6 разу вышэйшая, чым у людзей, якія аддавалі перавагу цёплым напоям або зусім іх пазбягалі. Пры гэтым нават чатыры кубкі штодня амаль удвая павялічвалі рызыку.

Даследаванне было сканцэнтравана на пэўным тыпе анкалагічнага захворвання — плоскаклетачным раку стрававода, які з'яўляецца найбольш распаўсюджаным для гэтага органа. Ён развіваецца ў верхніх аддзелах стрававода. Для адэнакарцыномы, што часцей узнікае ў ніжнім аддзеле, залежнасці ад тэмпературы выяўлена не было.

Навукоўцы падкрэсліваюць: сутнасць не ў самім напоі. Гэта можа быць гарбата, кава ці матэ — розніцы няма. Вызначальным фактарам з’яўляецца тэмпература. Вельмі гарачыя вадкасці пастаянна раздражняюць слізістую, выклікаючы пашкоджанні тканак, якія з цягам часу могуць перарасці ў анкалагічны працэс.

Іншыя даследаванні

Гэтыя высновы пацвярджае даследаванне, праведзенае ў Тэгеранскім медыцынскім універсітэце. Навукоўцы выявілі, што павышаная рызыка ўзнікае не толькі пры ўжыванні гарбаты, але і іншых гарачых напояў, у тым ліку какавы. Пастаяннае раздражненне слізістай прыводзіць да мікрапашкоджанняў і хранічных запаленняў, што ў перспектыве можа выклікаць змены ў ДНК і стаць трыгерам для развіцця злаякасных пухлін.

Назіранне ахапіла больш за 50 тысяч чалавек ва ўзросце ад 40 да 75 гадоў. На працягу чатырох гадоў даследчыкі фіксавалі іх звычкі, а потым яшчэ дзесяць гадоў сачылі за іх здароўем. За гэты час 317 удзельнікаў захварэлі на рак стрававода, і пераважная большасць прызнавалася, што пілі гарбату тэмпературай прыблізна 70 °C.

У Турцыі, краінах Азіі і Паўднёвай Амерыцы, як і ў Іране, гарбату традыцыйна п'юць вельмі гарачай. Паводле іншага даследавання, менавіта ў гэтых рэгіёнах фіксуецца найбольшая колькасць выпадкаў раку стрававода.

Даследаванне навукоўцаў Пекінскага ўніверсітэта выявіла яшчэ больш трывожныя факты. У адрозненне ад Ірана, дзе ўжыванне алкаголю і курэнне не такія распаўсюджаныя, у кітайскіх мужчын гэтыя звычкі, наадварот, вельмі пашыраныя.

Высветлілася, што рызыка раку стрававода павялічваецца яшчэ ў пяць разоў, калі гарачая гарбата спалучаецца з ужываннем тытуню і не менш за 15 грамамі алкаголю на дзень.

Эксперты адзначаюць, што ўсе напоі, тэмпература якіх ніжэйшая за 60 °C, лічацца бяспечнымі. Таму спецыялісты раяць не спяшацца і даваць гарбаце ці каве крыху астыць — як мінімум чатыры хвіліны перад ужываннем. Такое простае правіла дапамагае пазбегнуць шкоднага ўздзеяння на слізістую стрававода і зніжае рызыку развіцця небяспечных захворванняў.

Каментары1

  • чытач
    23.08.2025
    Пагаджуся цалкам.

    Самым цяжкауспрымаемым для мяне прыкладам энергетычнага эквівалента

    ЛетальнайДозы[радыяцыі] 50/60 = 4 Gy (Грэя) (50 памерлых са 100 цягам 2-х месяцаў)

    быў прыклад з 1-й гарбатнай лыжачкай 60-ці градуснай кавы. Ніяк не верылася, што 4 Дж на кг масы цела эквівалентны 1-й лыжачцы кавы такой тэмпературы.

    Ну хто ад гэтага і калі захварэў, ці памёр? - думалася.

    Але разлік - штука упартая.

    Калорыя, па дэфініцыі -- колькасць энэргіі неабходнай для нагрэву на 1 градус па Цельсію 1-го кубічнага см (гэта і ёсць 1 мл) вады тэмпературы 20-ць градусаў.

    З Джоулем сувязь такая: 1 кал = 4.18 Дж

    Тэмпературу цела 36.6 акруглім да цэлага: 37 па Цэльсію.

    Возьмем розніцу тэмпературы кавы 60 і цела 37: 23 градусы па Цельсію.

    Прыклад для чалавека вагою 70 кг. ЛД 50/60 = 4 Грэя. Цалкам 70-ці кілаграмовы атрымае 70*4 = 280 Дж альбо 67 калорый (280/4.18=66.99)

    67 калорый / 23 градусы (розніца тэмператур кавы 60 і цела 37)=2.91 мл

    Акругліўшы 2.91 да цэлага сапраўды маем 3 мл - адну гарбатную лыжачку па аб'ёму. (Тут ёсць праўда дапушчэньне, што цеплаёмкасць вады не залежыць ад тэмпературы, што насамрэч не так, але дапускаем.)

    100-градуснага кіпня ніхто не п'е, частка тэмпературы губляецца пры запарванні гарбаты, кавы і г.д.

    Але 1 стакан (200-250 мл) 100-градуснага кіпня аддасць целу 3206- 4007 Дж, што прыблізна у 11-14 разоў болей за 280 Дж ЛетальнайДозы[радыяцыі] 50/60 для 70-ці кілаграмовага чалавека.

    Таму апякаць стрававод адназначна не варта. Апёк стаканам пралітага кіпня можа апынуцца лягчэйшым за рэгулярнае спажыванне гарачых напояў. Струмень адаб'ецца ад цела у адрозненне ад выпітага, у тым і выратаванне. Але не дай Б-г яму затрымацца - 11 - 14 ЛД 50/60 па цеплавой энэргіі (для 70-ці кілаграмовага).

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць