Грамадства33

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня

Усё гэта трапіла на відэа, заўважыў «Позірк».

Ёрг Дорнаў за некалькі секунд да атакі на тэлеаператара. Скрыншот з відэа: ARD 

Журналісты тэлекампаніі ARD зрабілі рэпартаж пра нямецкую ўльтраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі», у якім завіталі таксама і да дэпутата федэральнай зямлі Саксонія Ёрга Дорнаў.

Ён трымае ў Лідскім раёне фірму «Цыбулька-Бел» па перапрацоўцы цыбулі. Ездзілі да нямецкага дэпутата рэпарцёры разам з былым беларускім вязнем Сяргеем Чарняком, які падчас адміністрацыйнага арышту ў лютым 2024 года працаваў на «Цыбульку-Бел».

«Мы хацелі запытацца ў Дорнаў, чаму ён у Беларусі прымушаў працаваць на сябе палітычных вязняў», — патлумачыў голас за кадрам.

На відэазапісе бачна, як журналістаў і Чарняка выганяе са двара рускамоўная жанчына, якая здымае тое, што адбываецца, на тэлефон, а потым плюе ў журналіста праз шчыліну ў браме і трохі пазней кажа на адрас Чарняка: «Вы там не працавалі».

Неўзабаве прыязджае сам Дорнаў, які раз’юшана патрабуе спыніць здымкі, пакінуць тэрыторыю перад домам, якую лічыць сваёй, і б’е рукой па камеры аператара.

Пасля прыехала паліцыя, якая запісала іх звесткі, а для афармлення давялося паехаць у Лейпцыг.

«Ведаю, што журналісты адмовіліся ад паказанняў, вырашылі без адваката не размаўляць. Трохі Дорнаў пашкодзіў камеру аператару. Калі ён падае ў суд на іх, то яны тады на яго», — пракаментаваў «Позірку» тую сустрэчу сам Чарняк.

«Яму прыехаць у Беларусь можна, а мне прыехаць з ім пагаварыць няможна. У яго асабістае жыццё, маё жыццё яго не цікавіць. У яго ёсць асабістае жыццё, падла, ты ж дэпутат. Выйдзі, скажы. Вось такі народны нямецкі дэпутат, які хоча лукашэнкаўскую альтэрнатыву для сваёй краіны.

Без гэтай паездкі адчуваеш, што мірнае жыццё ў Еўропе. А яно не так, бо вайна ідзе: адныя падтрымліваюць Украіну, другія — агрэсара і яго памочніка. Вайна ідзе, а ваеннапалонныя сядзяць у Беларусі, бо яны любяць сваю Радзіму, а не ўладу», — сказаў ён.

Каментары3

  • Глядзіце на прозвішча
    23.08.2025
    Дорнаў - дорнов - рускі, якіх шмат у нямеччыне. Вось і увесь адказ
  • Тамаш
    24.08.2025
    Не даваць жыць гэтым мярзотнікам! Каб зямля гарэла пад нагамі! Артыкулы ў газэты! Нязай немцы ведаюць кім гэта свалота!
  • Максим Дизайнер
    24.08.2025
    И опять беларускому бегунку до украинце дела больше, чемсамим украинцам. Какую войну финансирует Цыбулька бай?Депортровать этого змагара на немецком в первую страну въезда, Литву или Польшу.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць