Свет4545

Партыю, якую актыўна падтрымліваюць лукашысты, прызналі экстрэмісцкай у Германіі

Федэральнае ведамства ФРГ па абароне канстытуцыі аднесла партыю «Альтэрнатыва для Германіі» да праваэкстрэмісцкіх арганізацый на дзяржаўным узроўні. 

Рашэнне ведамства азначае, што АдГ больш не знаходзіцца проста пад падазрэннямі, цяпер у спецслужбах ёсць доказы таго, што партыя дзейнічае супраць дэмакратычнай сістэмы Германіі. 

Падставай для прызнання АдГ экстрэмісцкай арганізацыяй стаў унутраны даклад на 1000 старонак, у якім згадваюцца парушэнні базавых канстытуцыйных прынцыпаў, такіх як годнасць чалавека і вяршэнства права. 

Гэта стала самым сур'ёзным крокам у імкненні афіцыйнага Берліна стрымаць правую палітычную сілу, падтрымка якой расце. 

«Альтэрнатыва для Германіі» на апошніх выбарах у Бундэстаг заняла другое места, атрымаўшы 20,8% галасоў. Партыя выступае на прарасійскіх пазіцыях і супраць падтрымкі Германіяй Украіны. Палітыкі з АдГ часта прыязджаюць у Мінск, а пра правапапулісцкую партыю кампліментарна адгукаецца беларуская прапаганда. 

Саксонскі дэпутат АдГ Ёрг Дорнау мае пад Лідай фірму «Цыбулька-Бел», на якой выкарыстоўвалі працу беларускіх зняволеных. 

Каментары45

  • П
    02.05.2025
    Лечить надо причину, а не глушить следствие...
    Хотя, иногда и это надо
  • Недзе такое ўжо бачылі
    02.05.2025
    Не можам змагацца ў выбарчым полі, прызнаем экстрэмістамі
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    02.05.2025
    Недзе такое ўжо бачылі, ніякай свабоды ворагам свабоды

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць