Меркаванні33

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф

У праграме «Пік Свабоды» на «Радыё Свабода» палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман паразважаў адносна перспектыў вызвалення беларускіх палітвязняў пасля таго, як у Лукашэнкі з'явіліся новыя адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. 

Алесь Бяляцкі

— На гэтым тыдні многія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі падпісалі адкрыты ліст, у якім заклікалі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа працягваць ціск, каб дамагчыся вызвалення да 1300 чалавек, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі з палітычных матываў. Ці мог бы намінаваць на Нобелеўскую прэмію міру прэзідэнта ЗША нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, калі б у выніку ініцыятывы Трампа Лукашэнка вызваліў бы 1300 палітвязняў?

— Цяжка адказаць на гэтае пытанне. Гэта зьвязана з тым, як спадар Бяляцкі ставіцца да прэзідэнта Трампа і да ягонай палітыкі. Але такія крокі я магу сабе ўявіць. У свеце хапае людзей, якія вылучаюць Трампа на Нобелеўскую прэмію. Іншая справа, наколькі гэта падвышае ягоныя шанцы.

Зараз розныя эксперты разважаюць, у якой ступені могуць розныя палітыкі паўплываць на рашэнне Нарвежскага Нобелеўскага камітэта, які вылучае кандыдатаў і ўрэшце прымае рашэнне аб тым, хто атрымае гэтую прэмію. Прынамсі з таго, што я чытаў, уплыў палітыкаў ацэньваецца як досыць абмежаваны.

Іншая справа, калі ідзе прапанова з боку нобелеўскіх лаўрэатаў, калі яны падтрымліваюць пэўную кандыдатуру. У выпадку з Трампам — вельмі спрэчную кандыдатуру, але ўсё ж такія шанцы ёсць. Але пакуль не выглядае, што рашэнне можа быць прынята на карысць Трампа. Калі яно будзе прынята, яно выкліча моцныя пратэсты, яно будзе супярэчлівым. Таму прымаць гэтае рашэнне Нобелеўскаму камітэту будзе цяжка, таму што гэта будзе выразна палітычнае рашэнне.

— Спадар Аляксандр, ці было жаданне атрымаць Нобелеўскую прэмію міру адной з прычын, чаму Трамп заклікаў Лукашэнку вызваліць 1300 беларускіх вязняў?

— Я думаю, што гэта адыгрывае вельмі важную ролю. Я ўпэўнены, што калі Бяляцкі будзе вызвалены, ён будзе запрошаны, і Трампам гэта будзе прадстаўлена як трыумф, што ніхто не мог выцягнуць Нобелеўскага лаўрэата з турмы, а ў Трампа гэта атрымалася.

Можна прывесьці гістарычны прыклад, магчыма, ён адыграе пэўную ролю. Гэта гісторыя кітайскага дысідэнта, нобелеўскага лаўрэата Лю Сяабо, які знаходзіўся ў Кітаі за кратамі. Заходнія лідары, Злучаныя Штаты, еўрапейцы прыкладалі вельмі сур’ёзныя намаганні, каб кітайцы выпусцілі Лю на волю. Ён быў вельмі хворы чалавек, у дрэнным стане, ён урэшце памёр у турэмным шпіталі. Яны сапраўды вялі перамовы з кітайцамі, каб гэтага дысідэнта выпусцілі. Кітай гэтага не зрабіў. І тое, што ў Злучаных Штатах не хапіла ўплыву, каб даціснуць Кітай, прадэманстравала таксама абмежаваныя магчымасці Злучаных Штатаў.

Я думаю, што Трамп, безумоўна, калі ў яго атрымаецца, выкарыстае гэты выпадак і скажа: «Вось глядзіце, у мінулыя часы быў Нобелеўскі лаўрэат, які памёр за кратамі, і мы не змаглі яго выцягнуць. А зараз зноў Злучаныя Штаты — вялікая краіна, мы здолелі гэта зрабіць. Вось глядзіце, вызвалены не толькі адзін Нобелеўскі лаўрэат, а яшчэ 1300 чалавек. І ўсё гэта толькі выключна з дапамогай прэзідэнта Трампа». Ён захапіўся.

Я не думаю, што яго так ужо асабліва цікавіць лёс беларускіх палітзняволеных, гэта не ягоная тэматыка, ён не змагар за правы чалавека і за свабоды. Але як чалавек, які разумее, як працуе гэтая камунікацыя, ён бачыць выдатны шанец прадставіць гэта як перамогу. Тым больш што пакуль, асабліва на ўсходнееўрапейскім, расійска-ўкраінскім кірунку, яму няма чым ганарыцца. Поспехаў вялізных там няма. А вось вызваліць беларускіх палітзняволеных — гэта ў пэўным сэнсе будзе таксама поспех, а яшчэ і Нобелеўскага лаўрэата.

— Калі ў гэты момант адбываецца пэўная падрыхтоўка для таго, каб вызваляць палітзняволеных… Вядома, што Ціханоўскага каля тыдня больш кармілі, нейкія ін'екцыі рабілі. І калі ўлады думаюць пра тое, што Дональд Трамп можа захацець сустрэцца з Алесем Бяляцкім пасля вызвалення, то з ім таксама спрабуюць праводзіць пэўныя перамовы. Мы ведаем Алеся Бяляцкага, ягоныя перакананні, ягоны Нобелеўскі зварот, калі ён заклікаў да прымірэння ў Беларусі. Як вы мяркуеце, як гэты працэс можа зараз адбывацца ў Мінску?

— Я магу сябе ўявіць, што ідзе праца па старой савецкай традыцыі, калі прымалася рашэнне Палітбюро пра тое, што нейкаму знакамітаму савецкаму дысідэнту будзе дазволена пакінуць Савецкі Саюз. Яны ведалі, што гэта выкліча ўвагу заходняй прэсы, што гэта будзе палітычнай тэмай. Той жа прэзідэнт Рэйган вельмі часта сустракаўся з савецкімі дысідэнтамі. І Масква не хацела, каб у гэтым кантэксце паказвалі савецкіх палітычных вязняў у жахлівым стане і потым казалі: «У іх у Савецкім Саюзе нічога не змянілася. У іх як быў ГУЛАГ, так ГУЛАГ і застаўся».

Таму яны працавалі з гэтымі людзьмі псіхалагічна, імкнуліся паўплываць на іх паводзіны ў вольным свеце, прыкладалі намаганні для таго, каб яны фізічна выглядалі больш-менш. У беларускім выпадку, відавочна, гэта яны і спрабавалі рабіць з Юрасём Зянковічам, тое ж самае рабілі з Сяргеем Ціханоўскім.

Іншая справа, што час абмежаваны. Шмат часу няма. Трамп згадаў гэтую тэму беларускіх палітзняволеных на мінулым тыдні ў пятніцу і ў нядзелю зноў паўтарыў. Рэакцыя беларускага боку была вельмі стрыманай. Лукашэнка амаль тыдзень не рабіў ніякіх каментароў датычна заяваў Трампа. А сёння адрэагаваў.

З майго пункту гледжання гэта звязана з тым, што канчатковае рашэнне ён яшчэ не прыняў. Ён чакае, як будуць нейкія перамовы паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі. Калі ён аддасць палітзняволеных, асабліва знакамітых палітзняволеных, больш такога рэсурса ў яго ўжо не будзе. Таму ён паводзіць сябе вельмі марудна. Калі рашэнне пра вызваленне ўсё ж прынята канчаткова, то Лукашэнку таксама патрэбны пэўны час, каб прывесці палітзняволеных у больш-менш адэкватны стан.

Сёння заявіў, што прынцыпова не выключае, што людзі будуць вызваленыя, але падкрэсліў пры гэтым, што на тэрыторыі Беларусі ніхто не застанецца. Гэта паказвае, што ён у гэтым накірунку разважае, што гэтыя людзі пакінуць Беларусь, і трэба зрабіць усё, каб яны выехалі не ў самым жахлівым стане, каб адразу не пачаліся размовы пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах.

Каментары3

  • Зіе
    22.08.2025
    Згодзен з загалоўкам і цалкам падтрымліваю такі дзеяньні з боку Д.Трампа.
    (Артыкул ня чытаў, відэа глядзеў на Свабодзе Premium)
  • бабруйчанін
    22.08.2025
    Перекананы крыху ведаючы Алеся Беляцкага ...без Стэфановіча Лабковіча іньшых " вясноўцаў" ен ні пагадзіцца на вызваленне і наўрядці на дэпартацыю ..
  • Фрымэн
    23.08.2025
    А для Фрыдмана, гэта не будзе трыумфам? А чым тады- асабістай драмай?

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага60

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць