Меркаванні1313

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт

Дэпутат Вярхоўнага Савета і журналіст Сяргей Навумчык паразважаў пра выклікі і магчымасці, якія нясуць сённяшнія падзеі ў свеце для беларусаў, і пра тое, як Беларусь можа дапамагчы здзейсніць мару прэзідэнта Дональда Трампа.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla Getty Images

«Усё больш аргументаў за тое, што Мінск можа быць месцам трохбаковых (Трамп, Зяленскі, Пуцін) перамоў у справе спынення расійскай вайны супраць Украіны.

Ясна, што толькі ў выпадку вызвалення палітвязняў. Магчыма, Вашынгтон ужо даў гэта зразумець афіцыйнаму Мінску. У такім разе лічба (1300) агучаная гаспадаром Белага дому нездарма.

І перад тым, як паціснуць руку «моцнаму лідару» Лукашэнку, Трамп пацісне руку непахіснаму і моцнаму (ужо без двукоссяў) Алесю Бяляцкаму, нобелеўскаму лаўрэату. У разліку, што гэта заўважыць Нобелеўскі камітэт.

І ён сапраўды заўважыць — хаця і не факт, што ўлічыць. Зрэшты, калі цана Нобелеўскай прэміі Трампу — вызваленне беларускіх палітзакладнікаў і спыненне рэпрэсій, буду толькі рады. Пры гэтым прэзідэнту ЗША давядзецца пільнаваць, каб на месца вызваленых Лукашэнка не набраў новых — інакш эфект будзе істотна змазаны.

Пуцін у канцы сустрэчы на Алясцы сказаў, што «наступны раз — у Маскве». Але сталіца РФ адназначна адпадае (не сіметрычна Алясцы), а на Камчатку Трампа не запросіш.

Мінск у гэтым кантэксце выглядае для Масквы цалкам прымальным, проста ідэальным, паколькі Пуцін успрымае Беларусь як сваю вотчыну. Зусім непажаданы ён для Кіеву, але Зяленскі цяпер не ў тым становішчы, каб дыктаваць свае ўмовы.

Галоўнага для перамогі — належнай колькасці зброі — Захад, з розных прычын, Украіне ў бліжэйшыя часы не дасць. Ва ўсякім разе, прэзідэнт Украіны можа прадставіць згоду на Мінск як праяву кампрамісу са свайго боку — каб ужо на саміх перамовах не саступаць у нечым больш важным.

Канешне, ва ўмовах пагрозы поўнай анексіі, правядзенне ў Мінску перамоў, да якіх будзе прыкаваная ўвага ўсяго свету — замацоўвае палітычную суб'ектнасць Беларусі як незалежнай краіны, і было б альбо глупствам, альбо фарысействам адмаўляць гэта.

Мінус у тым, што гэта адначасна замацоўвае краіну ў зоне ўплыву Расіі — ва ўсякім разе, ва ўспрыманні сусветных лідараў. Але і без усялякіх пакуль гіпатэтычных перамоў Беларусь, дзякуючы Лукашэнку, знаходзіцца пад палітычным, вайсковым, эканамічным і інфармацыйным уплывам Масквы.

Вяртанне Трампа ў Белы дом сапраўды зафіксавала тэктанічныя змены ў сусветнай палітыцы. І калі пагадзіцца з тымі, хто бачыць у гэтым акно магчымасцяў для дэмакратычнай Беларусі — трэба прызнаць, што яно надзвычай вузкае. І, як бы мы да гэтага ні ставіліся, сітуацыя (ва ўсякім разе, на сёння) выключае хуткія, рэвалюцыйныя змены.

Што праўда, чалавецтва, як сведчыць гісторыя, большую частку свайго існавання і пражыло ў часы не рэвалюцый, а эвалюцый.»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Ха
    17.08.2025
    Зяленскі не прыедзе ў Мінск, ён у нармальным становішчы, Эміраты, Турцыя, але дакладна не Беларусь
  • бабруйчанін
    17.08.2025
    Наконт аднаго із магчымых чыннікаў тэлефанавання НЛаурэат Алесь Беляцкі каментавал
    Візіт да Мінска і вызваленне сустрэча з Алесем Беляцкім асабіста цудоўная піар акцыя
    Згоду на адьезд ? Ніколі Алесь ні пагаджался нават першы раз у 2010 павярнулся ні гледзячы на папярэджанне .
    Таму нейкая дамова паміж Вашынгтонам Менскам аб бязпечнам статусе у Мінску ( у Мньямі хунта пагадзілась ..нейкі час прытрымлівалась)
    Мара фантазіі ...такі час ..
    А больш нічога ні застаецца ....а там
  • Дэмагогу ў кубе
    17.08.2025
    Раскажы лепей як КГБ забеспечыў вам калiдор з Сьвятым Зя для выезда ў 96

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць9

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак12

Крык душы маці з Мінска: «Чаму гэтых недафатографаў-бізнэсменаў усё яшчэ пускаюць у дзіцячы сад?!»22

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць9

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць