Грамадства11

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці

У Баранавічах пад варту ўзялі 49‑гадовага мужчыну, якога абвінавачваюць у забойстве ўласнай маці, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле інфармацыі следства, трагедыя адбылася дома падчас канфлікту. Мужчына нібыта нанёс пажылой жанчыне не менш за 20 удараў нажом у розныя часткі цела, у тым ліку ў галаву і шыю. Ад атрыманых раненняў яна памерла на месцы.

Следчыя лічаць, што забойства было здзейснена з асаблівай жорсткасцю.

Паведамляецца, што падазраваны злоўжываў алкаголем, стаяў на ўліку ў нарколага і раней накіроўваўся ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Паводле звестак следства, мужчына доўгі час не працаваў і жыў за кошт маці-пенсіянеркі.

За такое злачынства заканадаўства Беларусі прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

Каментары1

  • 3% = 40%
    14.05.2026
    Маці на бутэльку не дала? То трэба было да "бацькі" звярнуцца, каторы нядаўна ўказ падпісаў па этылавай прадукцыі - у яго дакладна ёсць, хваліўся, што суму заробку не памятае, у шуфлядку кладзе, не лічачы. Спонсар спойвання народа і побытавых забойстваў - А.Лкашэнка.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць