Аўто44

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто

Завод «БелДжы» рыхтуе да выпуску тры новыя аўто. У бліжэйшыя месяцы ў продаж паступяць гібрыдны красовер Belgee X80, бюджэтны электракар Geely E22H (Geome), а таксама газавая версія седана Belgee S50, паведамляе Myfin.

Geely E22H. Фота: Myfin.by

Belgee X80

Ужо ў трэцім квартале 2025 года на канвееры завода пачнуць збіраць Belgee X80 — гібрыдную версію кітайскага Geely Galaxy Starship 7. Сертыфікацыя мадэлі завяршаецца, у жніўні-верасні чакаецца выхад на рынак Беларусі і ЕАЭС.

Новая для беларускага аўтавытворцы мадэль мае запас ходу больш за 900 км, у тым ліку больш за 100 км на электрацязе.

Geely Geome E22H

Паралельна на «БелДжы» рыхтуюць да запуску масавы электрамабіль Geely E22H (у Кітаі — Geome Xingyuan). Старт вытворчасці прызначаны на кастрычнік 2025 года. 

Электрамабіль мае электраматор магутнасцю 85 кВт і акумулятар на 40 кВт·г. Заяўлены запас ходу — да 410 км (па CLTC). Аўтавытворца абяцае лакалізаваны «зімовы пакет» з абаграваннем лабавога шкла і поўную заводскую русіфікацыю. Мадэль ужо паказала сябе на рынку КНР — за 10 месяцаў было прададзена больш за 300 тысяч электракараў.

Belgee S50 на метане і прапане

З верасня 2025 года на рынак выходзіць і Belgee S50 на метане. Усе выпрабаванні завершаны, сертыфікацыя ў стадыі фіналізацыі. Гэта паўнавартасная лінейку для таксі і карпаратыўнага сектара. У першую чаргу, мадыфікацыя будзе пастаўляцца ў Расію, дзе папулярнасць газаматорнага паліва вялікая.

Паралельна праходзяць выпрабаванні і сертыфікацыя адразу двух варыянтаў: на метане і на бутан-прапане.

Каментары4

  • даведка
    23.08.2025
    А страшненькие-то первые два какие...
  • жалезны агурок
    23.08.2025
    >Электрамабіль абсталяваны электраматорам магутнасцю 85 кВт і акумулятарам на 40 кВт·г.
    Электрамабіль МАЕ электраматор магутнасцю 85 кВт і акумулятар на 40 кВт·г.
    ---
    Серыйныя аўто ніхто не "абсталёўвае" - іх збіраюць на канвееры ))
  • Блуждающий эстет
    23.08.2025
    Они симпатяги по сравнению с новейшим туристическим МАЗом. https://abw.by/news/rb/2025/08/20/maz-predstavil-v-moskve-dvuhosnyi-turisticheskii-avtobus-maz351
    Это ж надо такое скреативить... По "стилю" похож на новейший белорусский трамвай.

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім4

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім4

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць