Усяго патроху1313

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака

Раней пераможца «Еўрабачання — 2009» Аляксандр Рыбак скардзіўся, што праз праблемы са сталкеркай ён быў вымушаны пакінуць свой дом у гарах у Лос-Анджэлесе і вярнуцца ў Нарвегію, якую лічыў больш бяспечнай для сябе.

У 2023 годзе ў тыктоку з'явіўся зварот 25-гадовай Яўгеніі Скрыпнік, якая абвінавачвала Рыбака ў тым, што ён зняў інтымнае відэа без яе згоды і пагражаў яго абнародаваць, а таксама называў яе эскортніцай. Па словах дзяўчыны, яна папрасіла Рыбака выдаліць відэа і паважаць яе канфідэнцыяльнасць.

Спявак тэрмінова адрэагаваў і назваў абвінавачванні хлуснёй. Артыст характарызаваў дзяўчыну як псіхічна хворага чалавека і адзначаў, што доўга нікому не расказваў пра сітуацыю, бо баяўся, што яна можа нанесці шкоду сабе ці каму-небудзь яшчэ.

«Але цяпер, калі яна пачала распаўсюджваць пра мяне чуткі ў тыктоку, мяне гэта больш не хвалюе, я не магу заставацца на месцы. Гэтая жанчына была апантаная мной больш за год, а з таго часу, як я сказаў ёй у студзені «Калі ласка, перастань сачыць за мной», усё стала значна горш», — напісаў спявак у інстаграме.

Ён выкладаў відэа з камер бяспекі, на якіх відаць дзяўчыну ў ваколіцах яго дома.

Летась артыст дзяліўся, што вырашыць праблему з непрыемнай увагай не атрымалася.

— Я сутыкнуўся з маніпуляцыямі, пераследам, пагрозамі выбуху на маіх канцэртах, узломам маіх акаўнтаў. Яна пераследавала мяне ў розных штатах, пагражала мне фізічна, нападала на мяне сэксуальна, эмацыйна, ментальна, сталкерыла маіх суседзяў.

Аляксандр Рыбак. Фота з яго інстаграма

Спявак таксама абвінавачваў дзяўчыну ў тым, што яна стварыла тысячы акаўнтаў, каб распаўсюджваць пра яго плёткі, а таксама рабіла фэйкавыя нюдсы іншых жанчын. Аляксандр сцвярджаў, што настойлівая дзяўчына ігнаравала рашэнні суда, якія забаранялі ёй набліжацца да артыста.

Праз тое, што сталкерка псавала таксама жыццё ягоным сябрам, калегам, настаўнікам (асабліва тым, хто жыве ў ЗША), Аляксандр вырашыў пакінуць свой дом у гарах у Лос-Анджэлесе і вярнуўся ў Нарвегію, якую лічыў больш бяспечнай для сябе.

Учора пераможца «Еўрабачання» напісаў у сторыс у інстаграме: «Праз тры гады тэрору яе нарэшце арыштавалі».

Яўгенія Скрыпнік. Скрыншот відэа Fox 11 Los Angeles

Тэлеканал Fox 11 Los Angeles паведаміў, што па абвінавачванні ў сталкінгу паліцыя затрымала Яўгенію Скрыпнік, вядомую таксама як Джэйн Скрыпнік.

Свой каментар журналістам адносна сітуацыі давала іншая пацярпелая — артыстка Ліка О. Яна распавяла, што Яўгенія даслала больш за 6000 лістоў, у якіх абвінавачвала Ліку О ў розных злачынствах — ад махлярства да педафіліі.

Артыстка прывяла адзін з прыкладаў пераследу: пасля таго, як часопіс L.A. Magazine асвятліў адзін з яе праектаў, сталкерка пачала дасылаць у рэдакцыю фальшывыя абвінавачанні ў махлярстве.

Разважаючы аб матывах Яўгеніі, артыстка адзначыла:

— Маё асабістае адчуванне такое: яна ненавідзіць людзей, якія паспяховыя, працавітыя і нешта робяць у жыцці. Ёй гэта не падабаецца. Яна хоча прынізіць усіх, хоча знішчыць жыццё. Відавочна таму, што сама яна, хутчэй за ўсё, няшчасны чалавек.

Аляксандр Рыбак таксама апублікаваў спасылку на навіну ФБР пра затрыманне сталкеркі і дадаў, што нарэшце пачаў верыць у справядлівасць у свеце.

ФБР паведаміла, што 27-гадовая Яўгенія Скрыпнік 14 жніўня на папярэднім слуханні заявіла, што не прызнае сябе вінаватай. Федэральны суддзя пастанавіў вызваліць яе пад заклад і прызначыў пачатак суда на 7 кастрычніка.

У матэрыялах справы ёсць і іншыя прыклады таго, як Яўгенія псавала жыццё зоркам. Напрыклад, 15 красавіка 2024 года яна напісала ў адзін з кінафестываляў быццам бы адзін з акцёраў сэксуальна дамагаўся яе. Яна таксама напісала шмат лістоў з абвінавачваннямі гэтага чалавека ягоным бацькам.

Каментары13

  • Ку ку
    22.08.2025
    Достаточно посмотреть на него, чтобы бежать.:)) Девки, вы что совсем зрение потеряли?:))
  • Сялуха
    22.08.2025
    Хай бы в Беларуси спасался
  • Абармот
    22.08.2025
    Красивая девушка, чего сопротивлялся?!

Цяпер чытаюць

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка1

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

На журналістку Ірыну Халіп завялі крымінальную справу. Дапытвалі яе старых бацькоў4

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць32

Да кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака прыйшлі з вобшукамі18

Кіраўнік Офіса Зяленскага: Ніхто не павінен разлічваць, што мы аддадзім тэрыторыю7

Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ6

У Мінску адкрыўся рух па мосце на вуліцы Галадзеда

Адміністрацыя Трампа праверыць грын-карты выхадцаў з 19 краін, у тым ліку з Афганістана1

Татуіроўкі б'юць па імунітэце і прыводзяць да хранічнага запалення ў лімфатычнай сістэме — новае даследаванне3

Два беларускія аркестры сабралі аншлаг на «патаемным» выступленні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка1

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць