Грамадства2020

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы

Вядома пра такія выпадкі на Гомельшчыне.

Акцыя міліцыі па «адпрацоўцы незанятых у эканоміцы» набірае абароты. З'явілася першае пацвярджэнне таго, што сілавікі пачалі рэпрэсіі ў дачыненні да «дармаедаў», паведамляе «Флагшток».

У Рагачове паведамілі пра тое, што з 1 красавіка 2025 года ў раёне прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 12 незанятых у эканоміцы грамадзян «за ігнараванне патрабаванняў супрацоўнікаў РАУС».

Не ўдакладняецца, па якім менавіта артыкуле КаАП беспрацоўных прыцягвалі да адказнасці і якое пакаранне (штраф, арышт, грамадскія працы) яны атрымалі. Міліцыя не мае права патрабаваць ад афіцыйна беспрацоўных, якія трапілі ў базу, з'яўляцца на «групавыя прафілактычнае мерапрыемства з мэтай аказання садзейнічання працаўладкаванню», таму адміністрацыйны пераслед «дармаедаў» — незаконны.

Калі раней незанятым у эканоміцы высылалі «апавяшчэнні аб яўцы», то апошнім часам сталі выклікаць канкрэтна позвамі.

Фота: «Свабоднае слова»

На фота з чарговага «групавога прафілактычнага мерапрыемства», апублікаванага газетай Рагачоўскага райвыканкама, бачна дзіця ў першым шэрагу — імаверна, бацьку не было з кім яго пакінуць, таму давялося ўзяць з сабой.

А ў Мазыры нядаўняе «прафілактычнае мерапрыемства» скончылася прыцягненнем да прымусовай працы раней судзімых беспрацоўных.

«Праведзена выхаваўчая работа, прыняты меры прафілактычнага ўздзеяння. Падуліковым растлумачаны парадак садзейнічання ў працаўладкаванні, прапанаваны ўсе наяўныя варыянты для працоўнай занятасці», — напісала газета райвыканкама.

Фота: «Жыццё Палесся»

Больш за тое, райвыканкам зацвердзіў пералік арганізацый «для прыцягнення асоб, не занятых працай, якія знаходзяцца на ўліках у РАУС, да грамадска карыснай працы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на аб'ектах сацыяльнага прызначэння (у тым ліку па ўборцы тэрыторый сацыяльна значных аб'ектаў) у рамках прафілактычных мерапрыемстваў».

У пералік увайшлі ўсе сельскія выканкамы і Мазырскі райжылкамгас.

Скрыншот відэа «Чачэрскі веснік»

Паказалі мясцовых «дармаедаў» і ў Чачэрску. Раёнка апублікавала відэа з кірмашу вакансій у Доме культуры. Перад незанятымі ў эканоміцы таксама выступіў міліцыянт, а газета ўдакладніла, што ў раёне маецца звыш 200 вакансій, з іх больш за сотню — па рабочых спецыяльнасцях.

Каментары20

  • Конституция aka Сказки на ночь
    23.08.2025
    Статья 41. Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на труд как наиболее достойный способ самоутверждения человека, то есть право на выбор профессии, рода занятий и работы в соответствии с призванием, способностями, образованием, профессиональной подготовкой и с учетом общественных потребностей, а также на здоровые и безопасные условия труда.

    Государство создает условия для полной занятости населения. В случае незанятости лица по не зависящим от него причинам ему гарантируется обучение новым специальностям и повышение квалификации с учетом общественных потребностей, а также пособие по безработице в соответствии с законом.

    Граждане имеют право на защиту своих экономических и социальных интересов, включая право на объединение в профессиональные союзы, заключение коллективных договоров (соглашений) и право на забастовку.

    Принудительный труд запрещается, кроме работы или службы на основании судебного постановления либо в соответствии с законами о чрезвычайном и военном положениях.
  • Ясь Прыгонны
    23.08.2025
    Дармаеды, дармаеды
    Луканомікі сыны!
    За няволю і за планы
    Вертыкальшчыкаў паганых
    Вам не выпрастаць спіны
  • anta
    23.08.2025
    Мянтам няма справы да імітацыі законнасьці. Я пасьля сканчэньня хіміі пісала ім лісты, што яны ня маюць права прыходзіць да мяне пасьля 23, бо парушаюць правілы пражываньня ў жылых памяшканьняў, а таксама ня маюць права выклікаць мяне на свае лекцыі ў мой працоўны час згодна з законам аб прафілактычным уліку. Ім да лямпачкі. І прыходзілі ўначы, і выклікалі на лекцыю ў працоўны час, дакладна ведаючы пры гэтым, што мяне наогул няма ў Беларусі - а па тым самым законе яны ня маюць права наогул выклікаць на лекцыі чалавека, які адсутнічае ў Беларусі. І, дарэчы, судзімасьці таксама ўжо няма, а значыць, і прафілактычнага ўліку.

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць