Культура66

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка

Аксамітны голас Яраслава Еўдакімава ў 1980-я гады гучаў на Беларускім радыё штодня. Тады людзі ведалі яго песні на памяць. Але маладое пакаленне іх і не чула. Сабралі падборку іх.

Яраслаў Еўдакімаў — спявак з праніклівым лірыка-драматычным барытонам. Прычым той выпадак, калі твар адпавядаў голасу.

Высокі і статны, з задуменным позіркам, гэты сын рэпрэсаваных расіяніна і ўкраінкі на сцэне здаваўся рамантычным героем, чый унутраны свет адкрываецца праз аксамітны тэмбр голасу.

Еўдакімаву пашчасціла трапіць у Беларусь — пераехаў у Мінск да жонкі-беларускі. Другі раз пашчасціла — быць сучаснікам таленавітых паэтаў-песеннікаў Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева і Ніла Гілевіча.

На выбарах-2001 у Беларусі спявак падтрымаў апазіцыйных кандыдатаў. У выніку і на піку кар'еры, і на схіле жыцця Еўдакімаў вымушаны быў жыць у Расіі ды зарабляць песнямі на рускай мове. 

Усе малыя еўрапейскія краіны ўсяляк падтрымліваюць творчасць на сваіх нацыянальных мовах. Беларусь апошнія дзесяцігоддзі стала выключэннем.

Мы сабралі падборку песень Яраслава Еўдакімава, якія амаль не выконваліся ў Беларусі апошнія дзесяцігоддзі. У іншых краінах яны займелі б больш сучасныя аранжыроўкі, іх перапелі б на сучасны лад. Можа быць, гэта ажыццявіць новае пакаленне выканаўцаў.

Яраслаў Еўдакімаў. Зачарованая мая (Патухаюць, цямнеюць высі…)

«Патухаюць, цямнеюць высі…». Словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ігара Лучанка.

Яраслаў Еўдакімаў. Белыя крылы 

«Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся…». Словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Зарыцкага.

Яраслаў Еўдакімаў. Замова 

«На клёнах зноў лiсцё згарае…». Словы Уладзіміра Някляева, музыка Эдуарда Зарыцкага.

Яраслаў Еўдакімаў. Палыновая ростань

«Знаю, мне не вяртацца гэтым шляхам ніколі…». Словы Ніла Гілевіча, музыка Эдуарда Зарыцкага.

Яраслаў Еўдакімаў. Завіруха

«Белы снег, белы снег, белы снег...». Словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Ханка.

Яраслаў Еўдакімаў. Месяц малады 

«На зямлі такое ўжо было…» Словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Зарыцкага.

На расейскамоўнай прасторы сапраўдным хітом Еўдакімава стала песня «Фантазёр». Толькі ў ютуб-канале спевака яна сабрала больш за 27 мільёнаў праглядаў.

Яраслаў Еўдакімаў. Фантазёр 

Словы Сяргея Раманава, музыка Аляксандра Марозава.

А яшчэ Яраслаў Еўдакімаў з пачуццём спяваў родныя для яго ўкраінскія песні.

Яраслаў Еўдакімаў. Песня пра маці 

(Словы Андрэя Малышкі, музыка Платона Майбарады)

Каментары6

  • Прахожы
    22.08.2025
    Наколькі памятаю, ён у 90-х жаліўся, што яго прымушаюць спяваць па-беларуску.
  • Не дуры галаву
    22.08.2025
    Прахожы, не трындзі, у кліпах пазначана, што беларускія песні ён спяваў у 1980-я. 90-я, пра якія ты пішаш, яшчэ не наступілі.
  • Барадзед
    22.08.2025
    "Фантазер" и сейчас можно слушать.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць