Стала вядома, што ў пакетах з лукашэнкаўскай сімволікай, якія даюць украінскім палонным перад абменам
Расія і Украіна праводзяць абмены ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі. Украінцы вяртаюцца на радзіму з пакетамі з беларускай дзяржсімволікай. Таямніцу гэтых пакетаў раскрылі ўкраінскія журналісты па просьбе «Флагштока».

Абаронца Чарнобыльскай АЭС Дзмітрый Кігім, які правёў у расійскім палоне амаль тры гады, расказаў, што ў пакетах самыя простыя рэчы.
Звычайна там ляжаць грэчка, тушонка, печыва і вада.
Упершыню пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай у руках украінскіх палонных заўважылі ў верасні 2024 года падчас абмену на адным з пераходаў на мяжы Беларусі і Украіны. Беларускія прапагандысты потым патлумачылі, што ў пакетах ляжыць сухпаёк.
Пры гэтым у расійскіх вайскоўцаў, якія трапілі на відэа па дарозе ад беларускай мяжы да Гомеля, такіх пакетаў не было.
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары