Грамадства66

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай

Практычна ва ўсіх украінцаў, якіх сёння абмянялі на расійскіх ваеннапалонных, пры руху ад беларускага памежнага пераходу да ўкраінскага былі ў руках аднолькавыя пакеты з контурам Беларусі, бусламі і чырвона-зялёнымі палосамі.

@nashaniva Што ў пакетах з лукашэнкаўскай сімволікай? #украина #беларусь #нашаніва #обмен #срочныеновости #зсу #всу ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Пры гэтым расійскія вайскоўцы, зафіксаваныя на відэа па дарозе ад беларускай мяжы да Гомеля, такіх пакетаў не мелі, адзначае «Флагшток».

Пазней беларуская прапаганда патлумачыла, што ў падарункавых пакетах быў сухпаёк.

Украіна і Расія 14 верасня правялі абмен палоннымі ў фармаце 103 на 103. Пераважная большасць вызваленых украінцаў былі ў расійскім палоне з першых месяцаў вайны, многія прымалі ўдзел у абароне Марыупаля і «Азоўсталі».

У Расію вярнулі салдат тэрміновай службы, якія трапілі ў палон у Курскай вобласці.

Як і заўсёды пры такіх абменах, расіяне, якія вярнуліся з украінскага палону 14 верасня, выглядаюць добра накормленымі, а ўкраінцы — худымі і змучанымі. 

Каментары6

  • Arci
    14.09.2024
    Mo пакеты аб Беларускага чырвонага крыжа
  • тарас бульба
    14.09.2024
    ды што-што... вядома - бульба
  • Старая навіна
    14.09.2024
    Не першы раз ужо. Тут пакеты нават лепей бачна https://www.youtube.com/watch?v=7uhbPY4MoyU&t=4s

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю11

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць