Доктар Харытончык, напрыклад, рэкамендуе не ўскладняць сабе жыццё ніткамі і іншымі народнымі сродкамі, а купіць у аптэцы адну рэч.

Доктар прыёмнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі Васіль Харытончык развянчаў распаўсюджаныя міфы пра наступствы неакуратнага выдалення паразіта, пішуць Мінск-Навіны.
Нішто так не азмрочвае цёплы летні дзень, як выяўлены на целе клешч. Прычым паніку часта выклікае не столькі сам укус, колькі страх перад магчымым заражэннем.
— Нічога страшнага не адбудзецца, калі вы выцягнеце кляшча не зусім правільна. На рызыку распаўсюджвання інфекцыі гэта ніяк не ўплывае, — растлумачыў спецыяліст.
— Ці абавязкова захварэе чалавек, калі клешч быў заражаны?
— Зусім не, — супакоіў доктар. — Нават пры ўкусе заразнага кляшча патагены трапляюць у арганізм далёка не заўсёды. Але калі гэта і адбылося, заражэнне не гарантавана.
Здаваць вынятага кляшча на аналіз таксама не заўсёды мэтазгодна: даследаванні часта даюць падманна станоўчыя вынікі, ды і сам працэс патрабуе часу. Значна больш эфектыўнай з’яўляецца прафілактычная доза антыбіётыка (аднаразовая доза даксіцыкліну 200 мг для дзяцей ад васьмі гадоў). Пры гэтым паддавацца паніцы і спяшацца не трэба: на экстранную прафілактыку ёсць да трох сутак.
— Які спосаб выдалення кляшча найбольш эфектыўны?
Доктар Харытончык рэкамендуе не ўскладняць сабе жыццё ніткамі і іншымі народнымі сродкамі, а набыць у аптэцы або на маркетплейсах прыстасаванне для выдалення кляшчоў.
— Выглядае яно як мініяцюрны двухзубы відэлец з прарэзам. Клешч падчэпліваецца збоку ля самай асновы скуры і акуратна выкручваецца без здушвання брушка. Каштуе капейкі, а вынік заўсёды эфектыўны: зрабіць нешта няправільна проста не атрымаецца, — дадаў ён.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
обнаружить
1) (сделать видимым) паказаць
2) (выказать) выказаць , павыказваць, выявіць, паказаць
обнаружить свою радость — выказаць (паказаць) сваю радасць
3) (отыскать) знайсці , пазнаходзіць, адшукаць
4) (установить) выявіць
обнаружить пропажу документов — выявіць прапажу дакументаў
----------------------------
я дзясяткі гадоў чытаю беларускія кнігі і СМІ і не памятаю каб "выявіць" недзе было на кожнай старонцы,
як і "іншы" і "цалкам"
Таксама і з пашпартам, з вашага прыкладу. Калі вы яго шукаеце, бегаючы па хаце, забыўшы дзе паклалі, дык знаходзіце, а калі вы палезьлі па яго ў кішэню, каб прад'явіць, бо ўпэўнены, што ён там, а яго ў кішэні няма, дык адпаведна выявіце прапажу пашпарта, а не знойдзеце ягоную адсутнасьць... Уцямна ?
Таксама, шпацыруючы на работу, раптам выявіце (напрыклад) гняздо вароны на дрэве ў парку, а вы ж яго там не шукалі, каб знайсьці ?
Кнігі вы чыталі, цудоўна, а жывой, натуральнай гутаркі, падобна, ня чулі, таму й праблемы з арыентацыяй у мове.