Культура66

«Абгрунтаваны спосаб ліквідацыі аварыйнай пагрозы і навядзення парадку». Мінаблвыканкам падтрымаў знос царквы XIX стагоддзя — ці не першы за апошнія паўстагоддзя

Мясцовыя ўлады прызналі законным рашэнне аб продажы пад знос руін мураванага храма ў вёсцы Старынкі Дзяржынскага раёна, спаслаўшыся на аварыйны стан аб'екта. Тое, што не здолелі зрабіць вайна і савецкі ваяўнічы атэізм, сёння паспяхова дарабляе бюракратычная машына ў імя навядзення парадку на месцах. 

Фота: rlt.by

Як паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына», ведамства не знайшло парушэнняў заканадаўства аб культуры ў рашэнні Дзяржынскага райвыканкама аб ліквідацыі гістарычнага будынка. Як мы пісалі раней, рэшткі храма Святых Пятра і Паўла былі выстаўлены на таргі ў якасці «незавершанага некансерваванага капітальнага будынка» плошчай 129 квадратных метраў. Згодна з умовамі аўкцыёну, пакупнік за стартавую цану ў 3100 рублёў абавязаны на працягу года цалкам дэмантаваць будынак і правесці рэкультывацыю зямельнага ўчастка, пакінуўшы сабе толькі будаўнічыя матэрыялы ад зносу.

У адказе Мінаблвыканкама адзначаецца, што будынак ніколі не ўваходзіў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Згадка храма ў энцыклапедычным выданні «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» 1987 года, паводле тлумачэння чыноўнікаў, носіць выключна «інфармацыйна-даведачны характар». Ведамства называе выданне Акадэміі навук «навукова-папулярным выданнем», якое не мае юрыдычнай сілы і не накладае ахоўных абавязацельстваў.

Дастаткова адкрыць любы з тамоў Збору помнікаў, каб прачытаць наступнае ў прадмове: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, які ўключае помнікі, што ўзяты або павінны быць узяты пад дзяржаўную ахову». І такім ён заставаўся і ў часы незалежнай Беларусі, пакуль не быў сфармаваны новы, скарочаны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, куды «забылі» ўключыць храм у Старынках.

Фота: fotobrodilki.by

У дакуменце таксама прыводзіцца гістарычная даведка ад аблвыканкама: сцвярджаецца, што аб'ект быў узведзены ў 1863 годзе як касцёл, пазней асвечаны як уніяцкая царква, а затым перададзены праваслаўнай абшчыне. Аднак гэтая храналогія ўтрымлівае факталагічную супярэчнасць: уніяцкая царква на тэрыторыі Беларусі была афіцыйна ліквідавана ў 1839 годзе, за 24 гады да названай чыноўнікамі даты пабудовы. Згодна з гістарычнымі даведнікамі, мураваны храм у стылі позняга класіцызму быў узведзены раней — у 1836 годзе па фундацыі ўладальніка маёнтка Аляксандра Ленскага. Нягледзячы на гэта, Мінаблвыканкам паведамляе, што архіўных звестак пра першапачатковае аблічча будынка няма, а яго сувязь з выбітнымі асобамі ці падзеямі не даказана.

Асноўнай прычынай для зносу ўлады называюць фізічны стан аб'екта. Будынак страціў дах у гады Другой сусветнай вайны і з таго часу не аднаўляўся. Згодна з тэхнічным заключэннем ТАА «Белжыллё» ад мая 2026 года, не менш за 20 працэнтаў апорных канструкцый знаходзяцца ў крытычным стане (IV катэгорыя), што стварае пагрозу абрушэння.

На падставе гэтага Мінаблвыканкам прызнаў рашэнне выставіць будынак на таргі пад знос «абгрунтаваным спосабам ліквідацыі аварыйнай пагрозы і навядзення парадку на зямлі».

Практыка афіцыйнага знішчэння гістарычных культавых будынкаў была характэрнай для БССР у дзве хвалі: падчас антырэлігійных кампаній 1920— 1930‑х гадоў і ў перыяд хрушчоўскай палітыкі 1960‑х гадоў, калі быў знесены шэраг архітэктурных помнікаў.

Сённяшні аўкцыён з прамым юрыдычным патрабаваннем дэмантажу храма XIX стагоддзя з'яўляецца ці не першым падобным выпадкам за апошнія паўстагоддзя.

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    20.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 453543
    20.08.2026
    А што тут, ў данным выпадку, трэба было рабіць? Аднавіць яшчэ адну царкву для РПЦ (рускай праваслаўнай царквы)? Зразумела ж, што ні каталікам, ні пратэстантам яна не дастанецца пасля яе аднаўлення. А сваёй беларускай праваслаўнай царквы ў нас пакуль няма, ёсць толькі РПЦ.
    Так што дзеянні мясцовых улад я асабіста "падтрымліваю і адабраю". Маскавітаў гэць з нашай зямлі!
  • Антось
    20.08.2026
    За зьнішчэньне помнікаў у перыяд лукашызму абавязкова павінен быць крымінальны артыкул у будучыні

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка8

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць