Грамадства

Беларус хацеў пабагацець у Нарвегіі, але толькі сам патраціў грошы

Мінчук хацеў паехаць на працу ў Нарвегію нафтавіком і там добра зарабіць, але ў выніку стаў ахвярай махляроў. Ён нават заплаціў нібыта дзяржаўную пошліну за афармленне дакументаў, аднак грошы насамрэч пералічваў аферыстам, піша ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Нафтавая платформа ў Нарвегіі. Фота ілюстрацыйнае

У Фрунзенскае РУУС звярнуўся 44‑гадовы жыхар Мінска, які трапіў у махлярскую схему падчас пошуку працы за мяжой.

Мужчына ўбачыў у інтэрнэце рэкламу вакансіі нафтавіка ў Нарвегіі. Прайшоўшы па спасылцы, ён звязаўся з чалавекам, які прадставіўся прадстаўніком працадаўцы. Суразмоўца падрабязна расказаў пра ўмовы працы і пераканаўча патлумачыў, як будзе адбывацца афармленне неабходных дакументаў.

Пазней мінчуку даслалі спасылку, праз якую ён павінен быў запоўніць анкету са сваімі персанальнымі данымі. Пасля гэтага яму паведамілі, што для афармлення дакументаў неабходна заплаціць дзяржаўную пошліну.

Паверыўшы незнаёмцам, мужчына некалькімі плацяжамі пералічыў ім больш за 3500 рублёў.

Калі ж махляры пасля таго пачалі ціснуць на яго і патрабаваць далейшых дзеянняў, мінчук насцярожыўся і па парадзе знаёмага вырашыў звярнуцца ў міліцыю.

Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць