Зараз у Беларусі працуюць шэсць прыватных школ і два прыватныя дзіцячыя садкі. Пра гэта ў інтэрв'ю Onliner.by расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Летась міністр паведамляў, што ў краіне працуе сем прыватных устаноў адукацыі.
Ліцэнзаванне прыватных садкоў і школ увялі ў Беларусі ў 2022 годзе. Летам 2024 года ў Мінгарвыканкаме тлумачылі, што ні адна прыватная дашкольная ўстанова не змагла прайсці працэдуру ліцэнзавання. Да змянення заканадаўства ў сталіцы працавала пяць-шэсць такіх садкоў.
Андрэй Іванец падкрэсліў, што існуюць патрабаванні, якія выстаўляюцца да ўстановы адукацыі — незалежна ад таго, школа гэта ці дзіцячы садок. «Калі іх выконваеш, то атрымліваеш ліцэнзію. Падыход адзіны для ўсіх незалежна ад формы ўласнасці», — дадаў ён.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Хлусіць як дыша