Грамадства11

Польшча з пачатку года дэпартавала больш за 200 грамадзян Беларусі

У асноўным ідзе гаворка пра замежнікаў, якія парушылі законы Польшчы.

Фото: nadbuzanski.strazgraniczna.pl

З Польшчы з пачатку года дэпартавалі больш за 200 грамадзян Беларусі, піша Reform.news са спасылкай на Rzeczpospolita.

«Сярод замежнікаў, у дачыненні да якіх былі выкананыя рашэнні аб абавязковым вяртанні, найбольшую колькасць складаюць грамадзяне Грузіі, Беларусі і Малдовы», — цытуе выданне словы падпалкоўніка Анджэя Юзвяка, прадстаўніка галоўнага камандавання Памежнай аховы.

Усяго за два месяцы з Польшчы былі дэпартаваныя больш за 1300 замежнікаў — на 85% больш, чым летась. У гэты лік ўваходзяць 260 грамадзян Грузіі і 220 грамадзян Беларусі.

Трэба адзначыць, што ў іншым месцы артыкула называецца лічба ў 240 грамадзян Беларусі, дэпартаваных сёлета, супраць 100 летась.

Акрамя таго, з краіны выслалі 150 грамадзян Малдовы, 90 — Калумбіі, 80 — Украіны і 60 — Расіі.

У асноўным ідзе гаворка пра замежнікаў, якія парушылі законы Польшчы. Як вынікае з матэрыялу, сярод іх — асуджаныя за нападзенні, бойкі, цялесныя пашкоджанні, п’янае кіраванне, парушэнне забароны на ваджэнне транспартных сродкаў, а таксама перавозчыкі мігрантаў.

Каментары1

  • Отец Засандалий
    24.03.2025
    Очевидное - невероятное.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец131

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

Віцебскі ветэран нацыянальнага руху і сёлета падтрымаў 20‑гадовую традыцыю1

У Пекіне прайшоў самы малалікі пленум ЦК Кампартыі Кітая. У партыі ідуць маштабныя чысткі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец131

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць