Грамадства1111

У Мінску 9 мая збіраюцца правесці маштабны вайсковы парад

У мерапрыемстве плануецца ўдзел 24 парадных разлікаў і паветраных суднаў, расказаў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце генерал-маёр Леанід Касінскі.

Фота ілюстрацыйнае

Вайсковы парад да 80-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй будзе тэматычна складацца з гістарычнай і сучаснай частак.

«Гістарычная частка будзе ўключаць у сябе праходжанне рознай рэтратэхнікі і парадных разлікаў у форме з узбраеннем ваенных гадоў. Па сутнасці, гістарычная частка будзе пабудаваная на асобных элементах парада Перамогі 1945 года ў Маскве. У складзе механізаванай калоны пройдуць легендарныя танкі Т-34. Упершыню на парадзе будуць прадстаўленыя знакамітыя тачанкі з кулямётамі», — удакладніў Касінскі.

Таксама ў парадзе будзе ўдзельнічаць сучасная тэхніка беларускай арміі: пачынаючы ад браняванай і заканчваючы ўзорамі тэхнікі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы.

На парад у Мінску запрошаныя вайскоўцы з Расіі і Кітая, а таксама групы з дзяржаўнымі сцягамі краін СНД.

Каментары11

  • Вайна - гэта для шавіністаў і дурачкоў
    25.02.2025
    Бутафорскае войска, якое ніколі не ваявала, будзе вадзіць касцюмаваныя карагоды пад кіраўніцтвам састарэлага дырэктар саўгаса. А нагода? "Перамога" дзяржавы, якой даўно не існуе, здабытая 80 гадоў таму... Здаецца, гэтага ўжо дастаткова, каб ставіць псіхіятрычныя дыягназы.
  • :::
    25.02.2025
    Плакали наши налоги.
  • Барадзед
    25.02.2025
    80-я годовщина. Все умерли. Так долго не живут.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць