Ежа55

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне

Новае даследаванне выявіла: калі ўказаць у профілі, што ты вегетарыянец, шанцы на поспех падаюць. Чаму так?

Ранейшыя даследаванні ўжо разглядалі ўплыў розных фактараў на выбар партнёра. Аднак дагэтуль амаль не вывучалася, ці ўплывае рацыён харчавання на гэта. Адказ, як піша Daily Mail, паспрабавалі адшукаць навукоўцы з Варшаўскага ўніверсітэта.

Для свайго даследавання каманда набрала 404 удзельнікі ва ўзросце ад 18 да 82 гадоў. Ім прапанавалі ўявіць сябе карыстальнікамі дадатку для знаёмстваў і ацаніць профілі патэнцыйных партнёраў. Профілі былі чатырох тыпаў. Тры з іх прадстаўлялі розныя тыпы вегетарыянцаў: з этычных прычын, з экалагічных меркаванняў і дзеля здароўя. У чацвёртым не было ніякай згадкі пра харчаванне.

Пасля прагляду кожнага профілю ўдзельнікаў пыталіся пра іх агульнае стаўленне да чалавека, пра тое, наколькі яны гатовы былі б сустракацца з ім і наколькі мужным або жаноцкім яны яго лічаць.

Вынікі, апублікаваныя ў часопісе Social Psychological Bulletin, паказалі, што вегетарыянцы лічацца менш прывабнымі ў якасці патэнцыйных партнёраў для спатканняў.

«Людзі з групы, якая не мела інфармацыі аб дыеце, у цэлым успрымаліся ў параўнанні з вегетарыянцамі больш пазітыўна, як больш мужныя (адносна мужчын) і больш жаноцкія (адносна жанчын), і, такім чынам, больш прывабныя для ўступлення ў адносіны», — пішуць даследчыкі.

Аналізуючы вынікі больш падрабязна, вучоныя выявілі ключавыя адрозненні ва ўспрыманні вегетарыянства па розных прычынах. Найменш прывабнымі аказаліся тыя, хто стаў вегетарыянцам выключна праз здароўе.

Хоць удзельнікаў не пыталіся аб іх матывах, даследчыкі мяркуюць, што ўсё зводзіцца да жадання сустракацца з аднадумцамі.

«Паколькі ў даследаванні прымалі ўдзел толькі мясаеды, адным з тлумачэнняў атрыманых вынікаў з'яўляецца тое, што людзі хочуць уступаць у адносіны з тымі, хто прытрымліваецца падобнага з імі рацыёну харчавання», —

пішуць аўтары і дадаюць, што гэта адпавядае папярэднім даследаванням, якія паказалі, што вегетарыянцы аддаюць перавагу ўступаць у рамантычныя адносіны з іншымі вегетарыянцамі.

Такім чынам, калі твая мэта — максімальна шырокі выбар партнёраў, лепш не згадваць свае перавагі ў харчаванні ў профілі. З іншага боку, згадка пра гэта можа дапамагчы адразу адсеяць не тых людзей.

Навукоўцы спадзяюцца, што іх даследаванне стане штуршком для далейшага вывучэння ўспрымання вегетарыянцаў.

«Даследаванні стэрэатыпаў аб вегетарыянстве і яго сувязі з маскуліннасцю могуць дапамагчы лепш зразумець, чаму мужчыны менш схільныя станавіцца вегетарыянцамі», — падсумоўваюць аўтары.

Каментары5

  • Ярусь
    30.01.2025
    вегетарыянцы есць розныя, хтосці есць малочнае, хто толькі сырое, хтосці толькі фрукты-гародніну. Людзі эксперыментуюць, аранізм перастойваецца і таму чалавек можа выглядаць не надта. Да 30 лет можна жэрці і піць усе падрад і будзеш выглядаць добра. Пары ствараюць у асноўным у гэтым узросце калі яшчэ аб здароўі асабліва не задумваюцца. Таму нейкае адкланенне ад "нормы" (чалавек не пье алкаголь, не пье каву, не есць мяса) успрымаецца як ненармальнасць. Але на доўгай дыстанцыі веганы выйграюць, яны у 50-60 будуць значна маладзейшым і здаравейшым.
    • Жвір
      30.01.2025
      Ярусь, наадварот, абмежаваньні рацыёну ў маладосьці вылязуць праз бакі ў сталым узросьце, праблемамі ў здароўі. Здароўе патрабуе свроечасовасьці й балянсу. Абмежаваньняў патрабуюць хваробы.
      • Учитель мовы
        31.01.2025
        [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі1

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі1

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць